Вы тут

30 жніўня на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя “Дзеці і бяспека”


Напярэдадні навучальнага года Беларуская чыгунка правядзе акцыю “Дзеці і бяспека”. Прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць з 30 жніўня па 10 верасня. Мэта акцыі — папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту, расказалі ў прэс-цэнтры магістралі.

Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную работу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прымуць удзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

Работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца рэгулярна. У летні перыяд — гэта сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважліва на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне кіроўцамі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.

З пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 78 выпадкаў невытворчага траўматызму, пацярпела 79 чалавек: 46 загінула і 33 траўмавана. У тым ліку — 7 непаўналетніх.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».