Вы тут

«Мінсктранс»: змяненні ў рабоце прыгарадных маршрутаў з 15 жніўня


З 15 жніўня адмяняецца выкананне некаторых рэйсаў прыгарадных аўтобусных маршрутаў, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс»

Гаворка пра №312В “ДС «Чыжоўка» — 31-ы км» адпраўленнем з ДС «Чыжоўка» ў 5.47, 12.42, 17.27, ад «прыпынку 31-ы км» у 6.56, 13.51, 18.42 штодня; №328 «ДС «Карастаянавай» — Галавачы», адпраўленнем з вёскі Галавачы ў 11.35, 20.55 па аўторках, пятніцах і выхадных.

Адначасова арганізоўваецца выкананне рэйсаў прыгарадных аўтобусных маршрутаў: №312 «ДС «Чыжоўка» — Мацевічы» адпраўленнем з ДС «Чыжоўка» ў 5.47, 12.42, 17.27, з вёскі Мацевічы ў 6.43, 13.40, 18.30 штодня; №328 «ДС «Карастаянавай» — Галавачы» адпраўленнем з вёскі Галавачы ў 11.46, 21.06 па аўторках, пятніцах і выхадных.

На прыгарадным аўтобусным маршруце №328 «ДС «Карастаянавай» — Галавачы» адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў Чыравічы, Хацяноўшчына, Рэўкуцьёвічы, Шчэдраўшчына ў зваротным напрамку руху.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?