Вы тут

«Газета «Звязда» — мой журфак»


Што стаіць за выразам «Газета «Звязда»? Многае. Што да мяне, то за ім, у першую чаргу, паўстае вобраз высокакваліфікаванага калектыву, які ў свой час даверыў мне, гісторыку-пачаткоўцу, друкавацца на старонках аўтарытэтнага выдання.


Мой першы артыкул у «Звяздзе» ўбачыў свет у канцы 60-х гадоў. Ён быў надрукаваны ў сувязі з рэабілітацыяй былога польскага грамадзяніна, супрацоўніка Наркамзема БССР Стэфана Лявонцьевіча Гельтмана і яго жонкі, удзельніцы выпуску першага беларускага лемантара. З таго часу я друкаваўся ў «Звяздзе» шмат разоў, набываў досвед журналісцкай працы, каб адпавядаць патрабаванням сур'ёзнага выдання.

За час супрацоўніцтва са «Звяздой» я паводле сваіх назіранняў склаў своеасаблівы зборны партрэт рэдактара газеты, пачынаючы з канца 60-х гадоў. Думаю, чытачам будзе цікава. Значыць, ён, рэдактар: 1. Добра ведае афіцыйную і неафіцыйную гісторыю Беларусі і суседніх дзяржаў; 2. Сумленна і кваліфікавана абараняе дзяржаўныя і нацыянальныя інтарэсы; 3. Клапатліва, не шкадуючы ні часу, ні здароўя, робіць усё неабходнае дзеля захавання высокага аўтарытэту газеты як вядучага беларускамоўнага, інфармацыйнага і ідэалагічнага органа Рэспублікі Беларусь; 4. Эканомны (але не скнара) у расходаванні сродкаў; 5. Не паважае выскачак сярод сваіх работнікаў; 6. У меру раскаваны і дэмакратычны ў побыце і ў жыцці.

Добра ведаю, што журналісты, усе супрацоўнікі «Звязды», робяць усё магчымае, каб адпавядаць высокім патрабаванням няпростага часу.

Шчыра віншую супрацоўнікаў «Звязды» са 100-годдзем з дня нараджэння іх паважанай газеты. Жадаю ўсім моцнага здароўя і новых поспехаў у жыцці і працы.

Яўген БАРАНОЎСКІ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.