Вы тут

Працягваецца падрыхтоўка да пятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі


У Магілёве адбылася нарада з членамі рабочай групы Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях падрыхтоўкі пятага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Магілёўскай вобласці ў 2018 годзе. Сустрэча прайшла пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміра ПАНЦЮХОВА.


Акрамя таго, парламентарый наведаў адкрытае акцыянернае таварыства «Казіміраўскі доследна-эксперыментальны завод», на якім яго азнаёмілі з цяперашнім станам у сферы рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. Наведваючы адкрытае акцыянернае таварыства «Агракамбінат «Усход», Уладзімір Панцюхоў пракантраляваў ход уборачнай кампаніі.

На другі дзень старшыня Пастаяннай камісіі прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Цэнтральным пытаннем стаў бюджэт рэгіёна на 2018 год, а таксама стан спраў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: У кантакце з абласцямі і раёнамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?