Вы тут

Як звяздоўцы юбілей святкавалі


Калектыў «Звязды» — гэта сям'я. Таму і юбілей газеты святкавалі ўчора па-сямейнаму, маючы на ўвазе, што афіцыйныя святочныя мерапрыемствы яшчэ наперадзе. Каб успомніць, якім было жыццё звяздоўцаў у гэтыя сто гадоў, у фае рэдакцыі зладзілі фотавыставу з асабістых архіваў. Камандзіроўкі, прэс-канферэнцыі, уручэнне прызоў, карпаратывы, пікнікі на прыродзе — хіба ўсё ўспомніш?


За музыку на нашым свяце адказваў... дудар! А як яшчэ можа быць у найстарэйшай беларускай газеце? Дудар Антон Бельскі іграў так гучна, што, упэўнены, усе калегі з Дома прэсы ведалі — не, чулі — як звяздоўцы адзначаюць юбілей. Танцы таксама былі — беларускія. Журналісты, карэктары, рэдактары разбіліся па парах і развучылі Польку-бабку.

І якое ж свята без торта? 10-кілаграмовы дэсерт (на фота) для нас пякла сапраўдная чэмпіёнка. Па кандытарскім майстэрстве, вядома. Майстар-кандытар Ірына Шмуляўцова (КВУП «Мінскхлебпрам», хлебазавод №5), якая старалася зрабіць наш юбілей салодкім, летась яны разам з кандытарам Святланай Аляшкевіч атрымалі «золата» на Сусветнай кулінарнай алімпіядзе ў Эрфурце (Германія). Нават кіраўнік прадпрыемства Андрэй Барысаў прымаў удзел у распрацоўцы дызайну святочнага пачастунку.

У гэту знакавую дату мы шмат чаго сабе жадалі. Сто мецэнатаў, сто ідэй, 100-працэнтнага здароўя, тыраж у сто тысяч экзэмпляраў... А галоўнае, каб нашы любімыя чытачы і надалей заставаліся з намі і адчувалі сябе на ўсе 100!

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@аzvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Сто мецэнатаў і ідэй

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.