Вы тут

Авіяцыйным шоу адзначыць Шчучын 500-гадовы юбілей


Авіяцыйным шоу адзначыць Шчучын 500-гадовы юбілей. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шчучынскага райвыканкама.


Фото: radzima.org

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай даце, пройдуць у Шчучыне 26 і 27 жніўня. На адной з асноўных пляцовак па плошчы Свабоды з самай раніцы 26 жніўня будзе працаваць горад майстроў, адкрыецца выстава-прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу раёна. На цырымоніі адкрыцця свята на галоўнай сцэне будуць ушаноўваць працоўныя дынастыі рэгіёну. Працягнецца праграма парадам байкераў і віншавальнай акцыяй з удзелам авіяцыі. Выступіць на галоўнай сцэне і беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры". Запланавана адкрыццё моладзевага цэнтра пасля рэканструкцыі.

Шчучынскі аэрадром прыме фестываль "500 гадоў на вышыні". Шчучын не выпадкова называюць горадам авіятараў, тут шануюць авіяцыйныя традыцыі. Рэгулярна праводзіцца і авіяфестываль. Усе сакрэты пакуль не раскрываюцца. Будуць паказальныя выступленні ваеннай авіяцыі, палёты на паветраным шары, дэманстрацыя магчымасцяў малых самалётаў. Магчыма, з'явяцца і спецыяльныя госці. У мінулым годзе, напрыклад, на свята на ваенным верталёце прыляцеў вядомы вядучы Леанід Якубовіч.

Упершыню Шчучын згадваецца 1 верасня 1517 года ў 1-й Кнізе запісаў Літоўскай метрыкі. Першапачаткова Шчучын фарміраваўся як прыватнаўласніцкае паселішча, станаўленне населенага пункта пачалося каля 1700 года. Шчучыну было падаравана Магдэбургскае права, тут у 1773 г. адкрылася адна з першых у Беларусі аптэк, а ў 1785 годзе быў закладзены батанічны сад. Дарэчы, у гэтым годзе адзначаецца яшчэ адзін юбілей: прайшло 55 гадоў з моманту надання Шчучыну статусу горада.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.