19 Кастрычнік, чацвер

Вы тут

9 фактаў пра ртуць


Ртуць з'яўляецца адным з нямногіх хімічных элементаў, якія валодаюць масай цікавых уласцівасцяў, а таксама мае шырокую сферу прымянення за ўсю гісторыю чалавецтва. Вось толькі некаторыя цікавыя факты пра гэты хімічны элемент.


1. Перш за ўсё, ртуць — адзіны метал і другое (разам з бромам) рэчыва, якое пры пакаёвай тэмпературы знаходзіцца ў вадкім стане. Цвёрдай яна становіцца толькі пры тэмпературы -39 градусаў. А вось павышэнне яе да 356 градусаў прымушае ртуць закіпаць і ператварацца ў атрутную пару. Дзякуючы сваёй шчыльнасці яна мае вялікую ўдзельную вагу. Так, 1 літр рэчыва важыць больш за 13 кілаграмаў.

2. Дзякуючы колеру ртуці ў антычныя часы гэты метал нават атаясамлялі з жывым серабром, пра што сведчыць адна з яе лацінскіх назваў: argentumvіvum. І гэта не дзіўна, бо знаходзячыся ў сваім натуральным стане — вадкім, ртуць здольная «бегчы» хутчэй вады.

3. Чалавецтва выкарыстоўвае ртуць вось ужо больш за 3000 гадоў. Дзякуючы сваёй таксічнасці яна актыўна выкарыстоўвалася старажытнымі хімікамі для таго, каб атрымаць з руды золата, серабро, плаціну і іншыя металы. Такі спосаб пад назвай амальгацыя пазней быў забыты, да яго вярнуліся толькі ў XVІ стагоддзі.

4. Нягледзячы на сваю таксічнасць, ртуць актыўна ўжывалі лекары старажытнасці пры лячэнні розных захворванняў. А ёгі Старажытнай Індыі, згодна з нататкамі Марка Пола, ужывалі напой на аснове серы і ртуці, які падаўжаў ім жыццё. Вядомыя таксама выпадкі вырабу кітайскімі знахарамі «пілюлі неўміручасці» на аснове гэтага металу.

5. Асаблівым месцам ва ўжыванні ртуці ў Сярэднявеччы з'яўлялася выкарыстанне яе ў містычных рытуалах. Чырвоны парашок кінавары, на думку шаманаў і чараўнікоў, павінен быў адпалохваць злых духаў. Таксама выкарыстоўвалі «жывое серабро» для здабывання золата алхімічным шляхам.

6. Пагібельным стала выкарыстанне соляў ртуці для сярэдневяковых майстроў па вырабе капелюшоў. Паступовае атручэнне парамі ртуці станавілася прычынай прыдуркаватасці, якая атрымала назву хваробы вар'яцкага капялюшніка. Гэты факт знайшоў адлюстраванне ў казцы «Аліса ў краіне цудаў» Л'юіса Кэрала. Аўтар выдатна паказаў гэтую хваробу якраз у вобразе Капялюшніка.

7. Ртуць выкарыстоўваюць для вытворчасці фарбы, якой фарбуюць караблі. Справа ў тым, што на падводнай частцы судна могуць утварацца калоніі бактэрый і мікраарганізмаў, якія знішчаюць абшыўку. Фарба на аснове ртуці перашкаджае гэтаму разбуральнаму ўздзеянню.

8. Ртуць нельга перавозіць у самалётах, але не з-за яе таксічнасці. Уся справа ў тым, што ртуць, кантактуючы з алюмініевымі сплавамі, робіць іх ломкімі. Таму, выпадкова разліўшы ртуць, можна пашкодзіць самалёт.

9. Металічная ртуць не такая атрутная, як прынята лічыць. Найбольш небяспечныя пары ртуці і яе растваральныя злучэнні. Сама металічная ртуць не ўсмоктваецца ў страўнікава-кішачным тракце і выводзіцца з арганізма.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Арыгінальныя лекі ці джэнерыкі?

Арыгінальныя лекі ці джэнерыкі?

Які шлях абраць, каб не адстаць ад канкурэнтаў.

Грамадства

У старажытным Нясвіжы распачалася новая праваслаўная трыдыцыя

У старажытным Нясвіжы распачалася новая праваслаўная трыдыцыя

У мінулую нядзелю прайшоў хросны ход у гонар Абраза Багародзіцы Адзігітрыі. 

Грамадства

Гісторыі беларусаў, якія працуюць пасля 90 гадоў

Гісторыі беларусаў, якія працуюць пасля 90 гадоў

«Інтэрв'ю? Ну, толькі калі хутка, а то ў мяне вельмі шмат работы», — сказаў адзін з нашых герояў, калі тэлефанавалі дамовіцца на сустрэчу.