Вы тут

Сэрвіс для знаёмстваў Tіnder просіць не публікаваць фота з тыграмі


Сэрвіс для знаёмстваў Tіnder звярнуўся да сваіх карыстальнікаў з просьбай перастаць публікаваць фатаграфіі з тыграмі, паведамляе Mashable.


На злоўжыванне здымкамі з дзікімі жывёламі звярнулі ўвагу іх абаронцы. На думку апошніх, мужчыны ў пошуках знаёмстваў часта злоўжываюць жаданнем зрабіць эфектнае фота і спадабацца жанчынам. Арганізацыя PETA накіравала ў Tіnder патрабаванне блакіраваць карыстальнікаў, якія размяшчаюць здымкі з тыграмі. Кіраўніцтва сэрвісу адмовілася ад блакіравання, але звярнулася да сваіх карыстальнікаў з просьбай перастаць выкарыстоўваць жывёл у асабістых мэтах і паабяцала ахвяраваць на праект Cat, закліканы абараніць тыграў, 10 000 долараў.

Актывісты таксама стварылі рахунак на Іnstagram, дзе публікуюць скрыншоты профіляў, уладальнікі якіх спрабуюць прыцягнуць жанчын з дапамогай дзікіх жывёл. На іх думку, падобныя здымкі няўдалыя адразу па некалькіх пунктах: звер можа адчуваць дыскамфорт, герой здымка рызыкуе падвергнуцца нападзенню і жанчыны наўрад ці захочуць знаёміцца выключна з-за тыгра ў кадры.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Знаёмства з дапамогай... тыгра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.