Вы тут

Героем праекта Агенцтва тэленавін «Нашы» стане Алег Дулуб


Прыстаўка «экс» у дачыненні да спартыўных дзеячаў часам бывае важнейшай за некаторыя званні і тытулы. Гэта пацвердзіць і новы праект Агенцтва тэленавін «Нашы» — на гэтым тыдні яго героем стане савецкі і беларускі футбаліст, былы трэнер футбольных клубаў «Крумкачы» і «Карпаты» Алег Дулуб, за плячыма якога — паспяховая кар'ера ў айчынных і замежных футбольных клубах.


Фота: by.tribuna.com

Ён самастойна вывучыў англійскую мову, каб атрымаць трэнерскую ліцэнзію ў еўрапейскіх краінах, і нястомна ўдасканальвае прафесійныя навыкі, вывучаючы спецыялізаваную футбольную літаратуру. Ён перакананы ў тым, што выйграюць заўжды футбалісты, а прайграе — трэнер. І галоўнае: ён здольны перадаць правільную матывацыю нават «неперспектыўным» сярэднячкам, прымусіўшы тых паверыць ва ўласныя сілы...

Чарговая серыя «Нашы. Трэнеры» выйдзе сёння ўвечары, 11 жніўня, на тэлеканале «Беларусь 1».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: «Нашы» ў спорце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».