Вы тут

Восенню беларусы могуць праявіць сябе ў творчых тэлеконкурсах


Тэлеканал АНТ сумесна са Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Міністэрствам культуры і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі абвясціў прыём заявак у праект «Талент краіны». Улічваючы грамадскую значнасць і шырокую папулярнасць, гэты агульнарэспубліканскі дзіцячы тэлевізійны конкурс сёлета распачынае другі сезон.


«Вун­дэр­кінд джа­за» з Са­лі­гор­ска, юная пі­я­ніст­ка Са­фія Кур­ло­віч ста­ла пе­ра­мож­цай  пра­ек­та «Та­лент кра­і­ны» ў ма­лод­шай уз­рос­та­вай гру­пе. Пер­шын­ство ў ста­рэй­шай уз­рос­та­вай гру­пе атры­маў ма­ла­ды пі­я­ніст і кам­па­зі­тар, мін­ча­нін Мі­кі­та Шас­та­коў.

Як і раней, да ўдзелу ў ім запрашаюцца таленавітыя беларускія дзеці і падлеткі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў, незалежна ад рэгіёна пражывання, а таксама творчыя дзіцячыя калектывы (колькасцю не болей за тры чалавекі). Адбор будзе праходзіць па чатырох кірунках: вакальны жанр, харэаграфічнае майстэрства, інструментальнае майстэрства і арыгінальны жанр (у апошнюю катэгорыю ўключаны акцёрскае майстэрства, цыркавыя нумары і мастацкая дэкламацыя). Акрамя таго, зазначаюць стваральнікі «Таленту краіны», захаваецца і адмысловая «разынка» тэлепраекта — запрашаць у госці на кожную праграму таленавітых дзяцей з няпростымі жыццёвымі гісторыямі: выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра кожнага з іх творчая каманда праекта падрыхтуе падрабязныя сюжэты, што дасць магчымасць прыцягнуць да іх увагу дабрачынных арганізацый, аказаць пэўную падтрымку на жыццёвым і творчым шляху.

Пер­шы се­зон дзі­ця­ча­га тэ­ле­кон­кур­су атры­маў­ся хва­лю­ю­чым і ві­до­вішч­ным.

Але ўсё гэта — у будучым часе. Пакуль жа тэлеканал гатовы прыняць першыя заяўкі (запоўніць анкеты ўдзельнікаў можна наўпрост на сайце ont.by ва ўкладцы «Праекты/Талент краіны-2») і рыхтуецца да адборачных тураў, якія пройдуць 2—5 верасня з 10 да 18 гадзін у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.


Расійскі Першы канал скончыў кастынгі на шоу «Голас-6», якое неўзабаве выйдзе ў эфір. Сярод кандыдатаў на ўдзел у вакальным конкурсе былі заўважаны і беларускія артысты — у тым ліку Руслан Аляхно. Навошта спявак, у творчым багажы якога ўжо ёсць перамогі ў тэлепраектах «Народны артыст» і «Адзін у адзін!», паездка на «Еўрабачанне» і ордэн «За ўнёсак у развіццё культуры Расіі», падаецца на чарговы конкурс? Уласна, з той жа мэтай, што і іншыя, не менш тытулаваныя артысты: ні творчага вопыту, ні тэлевізійных эфіраў, ні новых слухачоў зашмат не бывае. Ці дапамаглі былыя заслугі Руслану прайсці адбор і трапіць у лік 150 удзельнікаў «Голасу-6», даведаемся літаральна праз некалькі тыдняў.

Хутка падвядзе вынікі кастынгу і «Фабрыка зорак», якая вяртаецца на тэлеэкраны праз 10 гадоў. Яна будзе выходзіць на канале «МУЗ-ТБ» пад кіраўніцтвам небезвядомага прадзюсара Віктара Дробыша і лагічнай назвай «Новая фабрыка зорак». Сярод кандыдатаў на ўдзел у гэтым праекце таксама адзначыліся нашы землякі — напрыклад, фіналістка леташняга нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне» Аляксандра Ткач, а таксама яшчэ цэлы шэраг артыстаў-пачаткоўцаў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота прэс-службы АНТ

Загаловак у газеце: Талент трэба паказваць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.