Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Колькі на Беларусі Дварцоў? Я пытаюся не пра велічныя будынкі, якія пабудаваныя па праектах вядомых дойлідаў і ўражваюць ва ўсе часы сваёй вытанчанай дасканаласцю. Не. Я пытаюся пра вёскі, названыя ў свой час чамусьці так. Пакінем гісторыкам высвятляць паходжанне паселішчаў. Скажу адно: толькі на Міншчыне каля дваццаці вёсак маюць такую назву.


Мая думка наступная: з павагай ставіліся нашы дзяды да зямлі, якая была наканаваная ім лёсам. З паклонам падыходзілі да яе крыніц. З малітвай выходзілі на поле. І хіба ж гэта дзіва, што свой сціплы куточак на гэтай цудоўнай зямлі называлі яны шчыра і з павагай: Дварэц?

Паглядзіце на фотаздымкі, зробленыя ў вёсцы Дварэц на Любаншчыне. Углядзіцеся ў твары яе жыхароў. Пажадайце, каб і надалей ім шчасціла ў гэтым маляўнічым месцы з незвычайнай назвай.

На здымках вы бачыце Ніну Кісель (выдатная вышывальшчыца!), Аляксандра Кіселя (удачлівы рыбак!), Анатоля Бубіча (гаспадара, які ўпрыгожыў падворак на радасць унукам і ўсёй вясковай дзятве).

Я жыву ў Дварцы

самым светлым

і самым прыгожым.

Яго столі — нябёсы, блакітная вечная плынь.

На падлозе не мармур —

трава ў святаянавых росах

І стаяць каля ганкаў

дазоры пунсовых вяргінь.

Ты жывеш у Дварцы.

Ты адгэтуль ідзеш

кожны ранак

На сцяжыны пад шаты

бяроз і вячыстых дубоў.

І не гасне

ў вокнах святло

вышываных фіранак,

Каб у далі

далёкай дарогу

да хаты знайшоў.

 

Мы жывём у Дварцы

і ў часы,

калі сцюжа лютуе,

Не зайздросцім

чародам,

якія ў цёплых краях.

У гэтай вёсцы жывём

і ніколі аб тым

не шкадуем —

Гэта спадчына наша.

Гэта наша святая зямля.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».