Вы тут

Мінчанін дзеля выпіўкі абакраў маці


У Першамайскі РУУС сталіцы паступіла заява аб крадзяжы мікрахвалевай печы і набору каструль у грамадзянкі. У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што злачынства здзейсніў сын заяўніцы.


Не знайшоўшы грошай для таго каб набыць спіртное, 28-гадовы беспрацоўны мінчанін вырашыў прадаць мікрахвалевую печ, якая належала яго маці. На гэтым зламыснік выручыў 60 рублёў. Пры продажы тавару пакупнікі пацікавіліся, ці не прадае мужчына яшчэ што-небудзь. Пры гэтым удакладнілі — цікавяць каструлі. Нядоўга думаючы, малады чалавек узяў з дому такі набор, які прадаў тым жа людзям за 25 рублёў. Усе выручаныя грошы хлопец у выніку выдаткаваў на спіртное. Па артыкуле за крадзеж яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў. Раней малады чалавек ужо неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.