Вы тут

Апублікаваны каляндар ЧС па хакеі 2018 года


Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала каляндар матчаў чэмпіянату свету 2018 года ў элітным дывізіёне. Нагадаем, планетарнае першынство пройдзе ў дацкіх гарадах Капенгаген і Хернінг з 4 па 20 мая. Зборная Беларусі згуляе ў групе А, дзе сустрэнецца са зборнымі Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Славакіі, Францыі і Аўстрыі. Матчы групы А прыме ў Капенгагене Royal Arena ўмяшчальнасцю 12,5 тыс. чалавек.


Удзельнікамі турніру ў групе В стануць зборныя Канады, Германіі, ЗША, Фінляндыі, Нарвегіі, Латвіі, Рэспублікі Карэя і гаспадыня турніру — Данія. Гульні гэтай групы пройдуць на Jyske Bank Boxen у Хернінгу, якая ўмяшчае 11 тыс. гледачоў.

Свой першы матч на турніры зборная Беларусі правядзе супраць дзеючых чэмпіёнаў свету — каманды Швецыі, а завершыць групавы этап паядынкам супраць Славакіі.

Расклад матчаў:

  • 04.05 — Швецыя — Беларусь (пачатак — 21.15),
  • 05.05 — Францыя — Беларусь (17.15),
  • 07.05 — Беларусь — Расія (17.15),
  • 09.05 — Швейцарыя — Беларусь (17.15),
  • 11.05 — Беларусь — Чэхія (21.15),
  • 12.05 — Аўстрыя — Беларусь (17.15),
  • 15.05 — Беларусь — Славакія (17.15).

Чвэрцьфінальныя паядынкі пройдуць на абедзвюх арэнах, а паўфіналы, запланаваныя на 19 мая, і фінал 20 мая прыме Royal Arena. Білеты на сусветны хакейны форум — 2018 паступяць у продаж 1 верасня.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пачнём з чэмпіёнаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».