Вы тут

Як будзе прымяняцца новы закон па дзіцячых дапамогах


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў сувязі са зваротамі грамадзян растлумачыла некаторыя асаблівасці прымянення навацый новай рэдакцыі Закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей».


Новыя нормы ўступілі ў сілу з 1 ліпеня гэтага года. Гэта не датычыцца вылічэнняў і перыядычнасці пераразліку памераў дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, якія ўступілі ў сілу з 1 жніўня гэтага года.

Што датычыцца памераў дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, то ў ліпені яны засталіся такімі ж, як і ў чэрвені 2017 года.

Незалежна ад даты падачы заявы на той ці іншы від дапамогі (да 1 ліпеня або пасля 1 ліпеня 2017 года) нормы новай і старой рэдакцыі закона прымяняюцца наступным чынам.

Па адначасовых дапамогах (у сувязі з нараджэннем дзіцяці і жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці):

  • нормы новага закона прымяняюцца, калі права на аднаразовую дапамогу паўстала 1 ліпеня 2017 года і пазней; нормы старога закона прымяняюцца, калі права на аднаразовую дапамогу ўзнікла па 30 чэрвеня гэтага года ўключна.

Па дапамогах па цяжарнасці і родах і дапамогах па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці:

  • нормы новай рэдакцыі закона прымяняюцца, калі права на названыя дапамогі (дата пачатку бальнічнага) з'явілася 1 ліпеня 2017 года і пазней. Нормы старой рэдакцыі закона прымяняюцца, калі дзень узнікнення права на гэтыя дапамогі (дата пачатку бальнічнага) — па 30 чэрвеня 2017 года ўключна.

Па штомесячных дапамогах

Гэта датычыцца дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванага вірусам імунадэфіцыту чалавека, па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў:

калі штомесячныя дапамогі прадугледжаны за перыяд па 30 чэрвеня 2017 года ўключна, то прымяняюцца нормы старой рэдакцыі закона. Калі штомесячныя дапамогі прадугледжаны за перыяд з 1 ліпеня 2017 года і пазней — прымяняюцца нормы новай рэдакцыі закона.

Усе новаўвядзенні па штомесячных дапамогах, права на якія выдзяляецца новай рэдакцыяй закона (калі такое права адсутнічае ў старой рэдакцыі), уводзяцца ў дзеянне з 1 ліпеня бягучага года.

Грамадзянам прадастаўлены 6-месячны тэрмін для падачы заявы і атрымання дапамог (права на якія ўзнікла па новых нормах) за ўвесь перыяд, пачынаючы з 1 ліпеня 2017 года.

Гэты тэрмін заканчваецца 2 студзеня 2018 года.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Топ беларускіх дыялектызмаў, якія вы маглі не ведаць

Нязвыклая форма — заўсёды штуршок для пошуку.

Культура

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Як мог выглядаць Мінск? Ведае беларускі архіў

Дзе замежнікі вывучаюць савецкую архітэктуру.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра бунт малога, выпадак на ферме і цікавае выступленне на вяселлі.