Вы тут

У Магілёўскім раёне прадухілілі крадзеж каля 20 тон збожжа


Нельга проста так узяць і абысціся без здарэнняў падчас жніва. Так ці інакш усё роўна знойдуцца «прадпрымальныя» людзі, якія захочуць знайсці «ўнікальныя магчымасці» і, яшчэ самі таго не чакаючы, паспець праверыць на пільнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.


Так, напярэдадні праваахоўнікі ў Магілёўскім раёне прадухілілі крадзеж каля 20 тон збожжа. Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, спроба крадзяжу адбылася 9 жніўня ў вёсцы Махава. Адзін з мясцовых кіраўнікоў вывез са збожжатоку 19,4 тоны фуражнай пшаніцы на суму больш за 4 тысячы рублёў. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, устаноўлена, што мужчына ўступіў у змову з індывідуальным прадпрымальнікам з Быхава. Пры гэтым пшаніца, якая пакідала зернесушыльны комплекс прадпрыемства, не была адлюстравана ў бухгалтарскім уліку. Праваахоўнікі своечасова спынілі злачынную задуму, і збожжа было вернута ў родную гаспадарку.

Па матэрыялах, сабраных супрацоўнікамі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, следчымі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Кропку ў справе, як заўсёды, паставіць суд, і калі віна падазраваных будзе даказаная, іх чакае пазбаўленне волі ад 2 да 5 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Збожжа на колах

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».