Вы тут

...Ад Полацка пачаўся свет


Полацк не ўпершыню прымае Дзень беларускага пісьменства. І адпаведна не ўпершыню серыя «Беларусь літаратурная» выдавецтва «Мастацкая літаратура» прадстаўляе зборнік мастацкіх і мастацка-публіцыстычных твораў пра Полацк і Полаччыну. Раней была выдадзена кніга з назвай «Там, дзе вежы Сафіі». Зараз — «Сафійка. Полацк. Родны край». Укладальнікам абедзвюх кніг з'яўляецца вядомы беларускі паэт і публіцыст Навум Гальпяровіч.


«Не скажуць у Полацку: — Сафійскі сабор./ Тут яго называюць ласкава: / — Сафійка.../Так партызаны / сваіх сувязных называлі...» — чытаем у вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якому і Полацк, і ўся Віцебшчына не чужыя. Шчымлівая памяць пра розныя гістарычныя часіны гучыць у творах Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Панізніка, Генадзя Бураўкіна, Валянціна Лукшы, Міколы Мятліцкага, Людмілы Рублеўскай, Янкі Сіпакова, Віктара Шніпа і іншых паэтаў і празаікаў.

Асобным раздзелам прадстаўляе ўкладальнік полацкае літаратурнае аб'яднанне «Надзвінне». Дарэчы, гэтая супольнасць талентаў бярэ свае вытокі з літаратурнай філіі «Маладняка» ў Полацку. Імёны Алеся Дудара, Сымона Хурсіка, Тараса Хадкевіча, Алеся Звонака — сярод пачынальнікаў, першапраходцаў у арганізацыі літаратурнага працэсу ў Полацку, на Полаччыне. А сёння іх справу доўжаць, пашыраюць Галіна Загурская, Ала Іванова, Наталля Краско, Ала Швайко, Валянціна Сопікава (яна, у прыватнасці, выступае з грунтоўным літаратурна-краязнаўчым артыкулам «Янка Купала ў Полацку») і шмат хто яшчэ.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».