Вы тут

Слаўгарад запрашае адзначыць Мядовы Спас


Мядовы Спас, Спас на вадзе, Спасаўка, Макавей, Ласаўка, Мядовае, або Пчалінае свята — назвы першага Спаса, які праваслаўныя адзначаюць 14 жніўня. Слаўгарад запрашае адзначыць яго на адной з унікальных крыніц Беларусі — Блакітнай.


Ужо сёння тут пачне працаваць кірмаш, дзе можна пакаштаваць свежага мядку і смачнага самаробнага сыру, ацаніць вырабы народных умельцаў. Арганізатары абяцаюць насычаную культурную і спартыўную праграму. Будзе арганізаваны пракат байдарак і веласіпедаў, запрацуюць дзіцячыя атракцыёны. Тут чакаюць шмат паломнікаў, якія прымуць удзел у вячэрнім і ранішнім богаслужэнні. Кульмінацыяй слаўгарадскага Макавея стане чацвёртае рэгіянальнае свята-конкурс «Спас — усяму час» з удзелам творчых калектываў Магілёўскай і іншых абласцей. У нядзелю і панядзелак будзе наладжаны рэгулярны рух аўтобусаў па маршруце Слаўгарад — Блакітная крыніца, 14 жніўня транспарт будзе курсіраваць кожную гадзіну, пачынаючы з 9.00 і да 16.00.

Нагадаем, што Блакітная крыніца існавала яшчэ да Хрышчэння Русі. Тут радзімічы праводзілі свае магічныя рытуалы і пакланяліся славянскім багам. Пасля перамогі ваяводы Уладзіміра Чырвонае Сонейка — Воўчага Хваста над свавольным племем, тут адбылося хрышчэнне радзімічаў. Старыя людзі кажуць, што гэта месца асаблівае, бо тут на працягу некалькіх стагоддзяў гучалі словы малітвы.

У праваслаўі Мядовы Спас гэта яшчэ і пачатак кароткага, але вельмі строгага Успенскага посту, які будзе доўжыцца да 28 жніўня.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Блакітная крыніца запрашае

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Надзея для Вары

Надзея для Вары

Калi хварэюць блiзкiя, гэта заўсёды гора, але няма гора большага, чым калi хварэюць дзецi. 

Грамадства

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Андрэй Раўкоў: Я не марыў быць генералам

Мiнiстр абароны — пра складаны шлях да генеральскiх пагонаў, перспектывы развiцця беларускай армii i мiрнае неба над галавой.