Вы тут

Нацыянальны дзень Беларусі пройдзе сёння на "ЭКСПА-2017" у Астане


Нацыянальны дзень Беларусі пройдзе сёння на Міжнароднай спецыялізаванай выставе "ЭКСПА-2017" у Астане.


У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2017" возьме ўдзел прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Акрамя таго, сёння адбудзецца афіцыйнае адкрыццё выставы беларускіх вытворцаў Made in Belarus. Astana і беларуска-казахстанскага бізнес-форуму.

Выстава "ЭКСПА-2017" праводзіцца пад лозунгам "Энергія будучага" і асвятляе адну з самых актуальных тэм, якія хвалююць сусветную супольнасць, - альтэрнатыўныя крыніцы энергіі. У ёй бяруць удзел больш за 110 дзяржаў. Выстава завершыць сваю работу 10 верасня.

Ключавым і асноўным павільёнам "ЭКСПА-2017" стаў будынак сферычнай формы пад назвай "Нур Алем", тэматычная канцэпцыя якога прадстаўлена як "Музей энергіі будучыні". На сямі паверхах дэманструюцца асноўныя віды энергіі: энергія космасу, сонца, біямас, ветру, вады і кінэтычная энергія, а на восьмым паверсе размешчана экспазіцыя "Астана - горад будучыні 2050".

Беларусь на міжнароднай выставе прадстаўлена нацыянальным павільёнам, наведвальнікі якога могуць у інтэрактыўнай форме даведацца аб найноўшых беларускіх навукова-тэхнічных распрацоўках, перспектыўных інвестыцыйных праектах. Складовай часткай нацыянальнай экспазіцыі стала выстава сучаснага жывапісу "Ад Лісабона праз Мінск, Маскву, Астану да Уладзівастока", дзе прадстаўлены работы мастакоў з 25 краін свету. Гэта сведчыць пра тую ўвагу, якую беларускі бок надае інтэграцыйным працэсам на ўсёй еўразійскай прасторы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».