Вы тут

25 скарынаўскіх выданняў пад адной вокладкай


Летась і сёлета паліца скарыніяны папоўнілася дзясяткамі новых кніг — ад энцыклапедый для дзяцей да грунтоўных навуковых манаграфій. Спадчына першадрукара — а гэта 25 выданняў — пабачыла свет у факсімільным узнаўленні.


Дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Андрыевіч падчас прэзентацыі

Ды і сама постаць Скарыны з Полацка стала не такой чужой, бронзавай і статычнай. І хоць асноўныя прэм’еры адбыліся сёлета, у год 500-га юбілею беларускага кнігадрукавання, праца па іх падрыхтоўцы пачалася намнога раней. Вось і выданне «Сусветная спадчына Францыска Скарыны», што пабачыла свет на беларускай, рускай і англійскай мовах у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», ужо мае сваю ўласную гісторыю даўжынёй каля пяці гадоў. Дыхтоўны фаліянт, выхад якога падтрымала Міністэрства інфармацыі, прэзентавалі шырокай грамадскасці пад светлымі зводамі Нацыянальнага мастацкага музея.

 — Наша краіна, якая дала свету шматлікія імёны слынных землякоў, і сёння мае вялікія набыткі. 2017 год для нас — гэта не толькі Год навукі. Як вядома, навука стаіць на падмурку асветы, кнігі, таму год праходзіць пад знакам паўтысячагоддзя беларускага кнігадрукавання. Гэта, безумоўна, сведчыць пра вялікі клопат дзяржавы пра кнігу, — падкрэсліла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. — Скарына здзейсніў подзвіг, бо слова, дзякуючы яму, стала зразумела простым людзям, яно перасягнула межы краіны. Спадчына першадрукара — неўміручы подзвіг Беларусі, беларусаў і ўсяго чалавецтва ў цэлым. Мы і сёння імкнёмся да ўзаемапавагі, міралюбства, справядлівасці. Многія з каштоўнасцей, закладзеныя 500 гадоў таму ў кнігах першадрукара, не страцілі актуальнасці і ў наш час. У гэты год беларуская кніга шмат вандравала і яшчэ павандруе. Мы пабывалі ў Вільнюсе, Празе, Парыжы, рыхтуемся да прадстаўлення нацыянальнага кнігавыдання ў Кітаі, Сербіі, Германіі. Вельмі знакава, што па традыцыі свае стасункі мы ўмацоўваем менавіта праз слова.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў Беларусі Петэр Дэтмар, міністр інфармацыі Лілія Ананіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт

У падрыхтоўцы кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» ўзялі ўдзел дзясяткі спецыялістаў з Расіі, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі, Даніі, ЗША, Літвы, Польшчы, Славеніі, Чэхіі — у кніжніцах гэтых краін сёння захоўваюцца арыгіналы скарынаўскіх выданняў. Сваёй маштабнасцю і пэўнай манументальнасцю выданне паказвае, што постаць нашага земляка знакавая для культуры ўсяго свету, а яго здабыткі цэняць і вывучаюць на розных кантынентах. Важна, што на старонках гэтага выдання знайшлі сваё месца ўсе 25 кніг Скарыны: чытач можа пабачыць выявы асобных старонак, пазнаёміцца з кожнай кнігай, ацаніць яе месца і значэнне ва ўсёй спадчыне Францыска з Полацка. Дасягненні першадрукара зрабілі рэвалюцыю не толькі ў галіне распаўсюджвання інфармацыі, мастацкага перакладу. Як зазначыў рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіл Баразна, Скарына заклаў асновы кніжнай культуры ў цэлым — гэта і падрыхтоўка цэласнага макета, ілюстрацый, культура прадстаўлення тэксту ў выданні. А Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэхіі ў Беларусі Мілан Экерт і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Германіі ў нашай краіне Петэр Дэтмар былі аднадушныя ў меркаванні, што вельмі лёгка будаваць стасункі паміж краінамі, якія маюць агульных герояў. Скарына, клопат пра кнігу і рэвалюцыя свядомасці, перадачы інфармацыі сапраўды служаць масткамі паміж многімі народамі. І сёння, у час, калі валадарыць слова віртуальнае, варта памятаць пра важнасць слова друкаванага, не страціць культуру кнігі і гэтага фармату чытання.

Хоць выданне пабачыла свет параўнальна нядаўна, яно ўжо адзначана на прэстыжных прафесійных конкурсах. Так, «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» атрымала гран-пры Міжнароднага конкурсу дзяржаў — удзельніц СНД «Мастацтва кнігі — 2017» і гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўкі Eurasian Book Fair-2017.

 Марына ВЕСЯЛУХА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.