Вы тут

Xiaomi абагнала Apple на рынку наручных гаджэтаў


Кітайскі вытворца стаў першым на сусветным рынку.


Кітайскі вытворца Xiaomi ў другім квартале бягучага года абагнаў на сусветным рынку разумных гадзіннікаў і фітнес-трэкераў кампанію Apple, адзначаюць галіновыя аналітыкі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У сваёй справаздачы вядучая аналітычная кампанія на сусветным рынку тэхналогій Canalys заўважыла, што дадзены сегмент рынку вырас у другім квартале на 8 працэнтаў у гадавым вылічэнні. Кітайскі вытворца Xiaomi ўзначаліў рынак дзякуючы пастаўкам звыш 3,5 млн адзінак сваёй прадукцыі. На другім месцы аказалася амерыканская кампанія Fitbit, якая паставіла на рынак звыш 3,3 млн асобнікаў прадукцыі. Apple апусцілася на трэцюю пазіцыю з паказчыкам у 2,7 млн ​​гаджэтаў. 

Па дадзеных справаздачы, рынак смарт-гадзіннікаў вырасце ў другім паўгоддзі 2017 года за кошт прасоўвання разумных гадзінннікаў з падтрымкай сотавай сеткі. Па прагнозах, 12 млн такіх гаджэтаў паступіць на рынак да канца бягучага года. Кампанія Xiaomi таксама заявіла аб рэкордных квартальных продажах смартфонаў у красавіку-чэрвені 2017 года і намеры паставіць на рынак 100 млн смартфонаў налета.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».