Вы тут

Класік. Волат. Чалавек


Ці ведаеце вы, што народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль пачынаў як паэт? Ці можаце ўявіць, як уважліва ён ставіўся да распрацоўкі сюжэтаў сваіх празаічных твораў?.. Ці разумееце, якія мары меў?..


Пра гэта ішла гаворка на вечарыне, прысвечанай стагоддзю Янкі Брыля ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры», дзе сабраліся сябры, калегі, даследчыкі і аматары яго творчасці. На запрашэнне газеты «Літаратура і мастацтва», якая разам з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва арганізавала вечарыну, адгукнуліся яго дзеці: дочкі Наталля, Галіна і сын Андрэй.

Нават іх увагу прыцягнулі архіўныя дакументы, сярод якіх партрэт жонкі Ніны Міхайлаўны, намаляваны братам пісьменніка і дасланы яму ў нямецкі палон. Лісты, напісаныя пад лінеечку дзецьмі, якія засумавалі без таты: вандроўкі Брыля адлюстраваны ў фотаздымках, і іншыя дакументы праўстаўлены на выстаўцы, што працягвае працаваць у памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Тут захоўваецца даволі важкі фонд пісьменніка: каля 12 750 дакументаў, засведчыў кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль. Ёсць і віншаванні да юбілейных дат, у тым ліку ад супрацоўнікаў «ЛіМа» — Янка Брыль быў актыўным аўтарам газеты.

— Іван Антонавіч — волат нашай літаратуры, пісьменнік-інтэлектуал, сумленне нацыі, — адзначыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка. — Ён адлюстраваў шмат якія трагічныя аспекты ХХ стагоддзя. Цяпер задача нашага інстытута — падрыхтоўка збору твораў Янкі Брыля, згодна з дзяржаўнай праграмай.

Першы том збору павінен выйсці на працягу года. Дадаткам да яго можа быць збор успамінаў пра пісьменніка, якімі ёсць каму падзяліцца:

— Калі я першы раз убачыў Брыля на семінары маладых літаратараў, гэта быў класік, якога вывучаюць у школе. І гэты вялікі чалавек і пісьменнік правёў з намі два сонечныя дні ў Полацку і Наваполацку. Ён прысутнічаў на пасяджэнні нашага літаб’яднання, разглядаў нашы творы. Адзін з самых дарагіх здымкаў у маім жыцці, дзе побач з намі, маладымі, сядзіць Янка Брыль, — прызнаўся пісьменнік Навум Гальпяровіч.

— Янка Брыль чакаў Беларусь, пра якую марыў Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, — адзначыў паэт Віктар Шніп. — Нам трэба зрабіць тое, на што яны спадзяваліся

Марыя АСІПЕНКА

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.