Вы тут

Сабрана больш за 5 млн тон збожжа


Уборачная кампанія ў краіне пераступіла экватар і імкліва пачынае рухацца да завяршэння. Паводле аператыўнай інфармацыі Мінсельгасхарча, у «бітве за ўраджай-2017» аграрыі краіны ўжо адваявалі 5072,2 тысячы тон збожжавых і зернебабовых культур з 64,8% плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае 36 ц/га.


У тройцы лідараў уборачнай гонкі дзве вобласці «мільённіцы». На першым месцы Міншчына, дзе сабралі ўжо 1211,6 тысячы тон збожжа. Далей за ёй па пятах ідуць аграрыі з Брэстчыны з вынікам у 1131,6 тысячы тон збожжа. Замыкае тройку лідараў Гродзенская вобласць з паказчыкам у 897,6 тысячы тон. Найбольшая ўраджайнасць сёння назіраецца, дарэчы, таксама на Гродзеншчыне — 44,3 ц/га. А калі гаварыць у прыватнасці аб Гродзенскім раёне, то ўраджайнасць тут перавышае адзнаку ў 75 ц/га. Па працэнтных суадносінах убраных пасяўных плошчаў першае месца займае Брэсцкая вобласць — 91,7%.

Неабходна адзначыць і тое, што, паводле інфармацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, да сяўбы азімага рапсу ўжо прыступілі гаспадаркі ўсіх раёнаў вобласці. Работы пачынаюць выконваць масава. Пасяўныя запланавана правесці на 50 тыс. га. Паводле аператыўных звестак на раніцу 14 жніўня, каштоўнай алейнай культурай ужо засеяна практычна 12% ад агульнай колькасці плошчаў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.