Вы тут

Пенсіянер ехаў без... задняга кола


Такі выпадак адбыўся ў сталіцы. Удзень 70-гадовы мінчанін спрабаваў дабрацца з вёскі дадому на легкавіку без задняга кола.


Фота: auto-humour.ru

«Фольксваген Гольф» рухаўся па вуліцы Радыяльнай з тэхнічнай няспраўнасцю — без задняга правага кола. Заўважыўшы задымленне, супрацоўнікі ДАІ Заводскага РУУС сталіцы спынілі аўтамабіль. Па словах кіроўцы 1947 года нараджэння, ён вяртаўся ў Мінск з вёскі, у дарозе ў яго прабіла кола. Ён паклаў яго на задняе сядзенне, а сам вырашыў прадоўжыць рух. А пасля высветлілася, што мужчына ўвогуле не мае права вадзіць машыну, паколькі не прыгодны да кіравання транспартнымі сродкамі па медыцынскіх паказчыках. Машыну даставілі па месцы жыхарства кіроўцы эвакуатарам.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?