Вы тут

У сталіцы гадзюка ўкусіла хлопчыка


Мінскія ратавальнікі адлавілі гадзюку ў мікрараёне Каменная Горка. Дагэтуль яна паспела ўкусіць 10-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося ў двары дома па вуліцы Кунцаўшчына. Змяя знаходзілася каля пад'езда, яна прыцягнула ўвагу дзяцей. Калі адзін з іх працягнуў да яе руку, тая ўкусіла. Гэта ўжо другі выпадак за тыдзень, калі ў сталіцы фіксуюцца здарэнні з гадзюкамі. Да гэтага ратавальнікі дасталі паўзуна з газавай пліты ў кватэры па вуліцы Ландэра.


Фота: evening-kazan.ru

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у выпадку, калі давялося ўбачыць змяю, рэкамендуе не спрабаваць яе злавіць і не рабіць рэзкіх рухаў. Гадзюка звычайная — ядавітая змяя, якая жыве ў беларускіх лясах. У сувязі з тым, што клімат мяняецца, яна можа апынуцца ў горадзе. Змяя амаль ніколі не нападае на чалавека першай, таму пры сустрэчы не варта спрабаваць яе злавіць або прыціснуць да зямлі. Гэта адносіцца і да дарослых асобін, і да дзіцянят, якія толькі вылупіліся з яйка: яны аднолькава ядавітыя. Нельга рабіць рэзкіх рухаў і правакаваць змяю да нападзення. МНС раіць даць змяі адпаўзці і не забіваць яе. Калі змяя запаўзла ў дом, нельга лавіць яе самастойна. Трэба пакінуць памяшканне, папярэдзіць родных і суседзяў і паведаміць аб здарэнні ратавальнікам па тэлефоне МНС 112. Калі ўсё ж такі не ўдалося пазбегнуць укусу, неабходна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу па тэлефоне 103. Каб запаволіць распаўсюджванне яду, трэба абмежаваць рухомасць пацярпелага, пры ўкусе канечнасцяў накласці шыну.

Пры адсутнасці дыхання і пульсу прыступіць да сардэчна-лёгачнай рэанімацыі. Калі пацярпелы без прытомнасці — надаць яму стабільнае становішча на баку. У першыя 10—15 хвілін пасля ўкусу выціснуць яд з ранкі — высмоктваць яго не рэкамендуецца. Прапануецца таксама прамыць месца ўкусу перакісам вадароду альбо вадой з мылам, апрацаваць краі раны антысептыкам. Рэкамендуецца піць вялікую колькасць вадкасці.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».