Вы тут

Як спросцяцца ўмовы для вядзення бізнесу


Бізнес і дзяржаўныя чыноўнікі ўжо шмат гадоў дыскутуюць на тэму, як трэба правільна працаваць. Бізнесмены, можа, і ведаюць, чаго яны хочуць, але адзінага меркавання ў іх усё ж няма. Дзяржава, у сваю чаргу, хоча кантраляваць законнасць праявы дзелавой ініцыятывы, рабіць яе празрыстай, простай і атрымліваць пры гэтым ад прадпрымальнікаў падаткі.


Шэраг дакументаў, якія павінны спрасціць працу дзелавога асяроддзя ў краіне, распрацоўваюцца і кантралююцца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы. На Нацыянальным прававым партале ўжо некалькі месяцаў для грамадскага абмеркавання апублікаваны пакет дакументаў аб спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да бізнесу»; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»; Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях»; Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па стварэнні ўмоў для развіцця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва» і іншыя.

Дзякуючы гэтым дакументам мяркуецца спрашчэнне працэдуры адкрыцця бізнесу і вядзення сваёй справы, істотнае змяншэнне колькасці праверак. Будзе павялічана колькасць відаў дзейнасці, якімі можна займацца без рэгістрацыі ІП пры ўмове выплаты адзінага падатку. Таксама павінен з'явіцца інстытут падатковых кансультантаў — пасярэднікаў паміж бізнесам і падатковымі органамі. У сферы грамадскага харчавання знікне рэгуляванне асартыменту ўласнай прадукцыі грамадскага харчавання. Таксама ўстановы грамадскага харчавання будуць надзелены правам вырашаць, ці можна чалавеку прыносіць ва ўстанову свае спіртныя напоі.

Разняволенне бізнесу запланавана сёлета на першага кастрычніка.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

кrуzhеvісh@zvіаdа.bу

Загаловак у газеце: Чакаем эфекту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».