Вы тут

Іран гатовы да сумеснай працы


Прэзідэнт гэтай краіны адзначыў высокую ролю Беларусі ў наладжванні адносін з ЕАЭС.

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч правёў сустрэчу з нававыбраным Прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані і ад імя кіраўніка беларускай дзяржавы павіншаваў яго з афіцыйным уступленнем на пасаду. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносін, гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.


Адной з тэм абмеркавання сталі перспектыўныя сумесныя праекты ў машынабудаўнічай галіне. Хасан Раўхані, паказаўшы на важнасць прамысловай кааперацыі дзвюх краін, асабліва адзначыў высокі ўзровень якасці беларускай прадукцыі. Бакамі падкрэслена важнасць супрацоўніцтва ў рамках міжнароднага транспартнага калідора «Поўнач — Поўдзень», здольнага пашырыць гарызонты двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін і забяспечыць рост узаемнага тавараабароту.

Прэзідэнт Ірана падзякаваў Рэспубліцы Беларусь за канструктыўную ролю, якую яна адыгрывае ў працэсе заключэння пагаднення паміж ЕАЭС і Іранам, адзначыўшы, што гэта аб'яднанне фарміруе «новую якасць» эканамічных сувязяў у рэгіёне. Прэзідэнт Ірана пацвердзіў запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі наведаць Ісламскую Рэспубліку Іран з афіцыйным візітам.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.