Вы тут

У Іёвічах адбылося свята вёскі


Не так даўно на тэрыторыі нашага Мілевіцкага сельсавета, дакладней — у Іёвічах, адбылося свята вёскі. Яно атрымалася вельмі рознабаковым: аддалі даніну памяці загінулым, адкрылі памятны знак, падрыхтавалі канцэртную праграму — пры гэтым аб'ядналі некалькі пакаленняў, паклікалі нават тых, хто не быў на Радзіме дзясятак-другі гадоў. Але аб усім па парадку.


У мінулым годзе падчас упарадкавання могілак Вольга Пятроўна Чопчыц прапанавала аднасяльчанам ушанаваць памяць сваякоў, загінулых у часы Вялікай Айчыннай вайны — тых, каго спалілі ў хляве 15 лютага 1943 года. Тым больш, што сярод загінулых былі яе дзед і яго сям'я... Вяскоўцы не засталіся абыякавымі. Грошы ахвяравалі хто колькі мог. У выніку побач з могілкамі быў адкрыты манумент памяці, з'явілася лампадка і шыльдачка, куды пайменна ўпісалі прозвішчы ўсіх загінулых мірных жыхароў вёскі Іёвічы.

Людскі паток быў падобны да руху невялікай рачулкі. Сярод прысутных быў і чалавек, які помніць той жудасны дзень і нават дапамагаў хаваць рэшткі чалавечых цел, спаленых карнікамі — Вольга Кірылаўна Катовіч. Яе шчымлівы расказ слухалі затаіўшы дыханне. Пазней айцец Дзмітрый асвяціў гэтае месца і правёў паніхіду.

Потым, на імправізаванай сцэне, упрыгожанай вышыўкамі, лялькамі, прадметамі хатняга ўжытку, пачалося прадстаўленне...

Свята працягвалася да поўначы. Былі песні, танцы, юшка, сустрэчы з далёкімі і блізкімі сваякамі. Вось так гісторыя маленькага куточка аб'яднала людзей, прымусіла паверыць, што агульнымі намаганнямі можна зрабіць многае. А ад сябе хочацца сказаць усім вяскоўцам вялікі дзякуй, пажадаць доўгага жыцця, цярпення і вытрымкі.

Тамара ТРАФІМОВІЧ, кіраўнік спраў Мілевіцкага сельвыканкама Жыткавіцкага раёна

Загаловак у газеце: Дзякуй за памяць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».