Вы тут

На ўвесь свет гучыць... «Паланэз»


Гонар айчыннага абаронна-прамысловага комплексу — рэактыўная сістэма залпавага агню «Паланэз» — з'яўляецца адной з найлепшых у свеце. Распрацоўка беларускіх майстроў, па меркаванні інтэрнэт-відэаканала «Арміі свету», займае трэцяе месца з дзесяці ў топе рэактыўных сістэм залпавага агню, вядомых сусветнай супольнасці на цяперашні момант.


Па тактыка-тэхнічных характарыстыках і іншых крытэрыях, па якіх рабілі высновы эксперты, «Паланэз» апярэджвае толькі тая зброя, што стаіць на ўзбраенні кітайскай арміі. Акрамя таго, у топ-10 увайшлі сістэмы залпавага агню расійскай, турэцкай, ізраільскай, амерыканскай і іншай вытворчасці.

Нагадаем, на ўзбраенне беларускага войска «Паланэз» паступіў усяго год таму, але ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе як самая магутная зброя ў беларускай арміі, якая адпавядае найлепшым сусветным аналагам. Толькі адным залпам на адлегласці да 200 кіламетраў з высокай дакладнасцю сістэма залпавага агню адначасова трапляе ў 48 асобных цэляў.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.