Вы тут

Дзеячы культуры ўшанавалі памяць Якуба Коласа


Ужо па традыцыі ў дзень памяці паэта, каля яго магілы на Ваенных могілках сталіцы з кветкамі ў руках сабраліся пісьменнікі, мастакі, навукоўцы, журналісты, бібліятэкары. Арганізатарамі памінальнага мітынгу сталі супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.


Прыйсці на магілу да народнага беларускага пісьменніка і паэта, як да блізкага чалавека, у гадавіну з дня яго смерці (Якуба Коласа не стала 13 жніўня 1956 года), успомніць нябожчыка як творцу і як чалавека... З прамовамі выступілі дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, літаратары Анатоль Бутэвіч, Навум Гальпяровіч, Віктар Шніп, Уладзімір Мазго, скульптар Іван Міско. Дарэчы, апошні падчас свайго кароткага выступлення выказаў прапанову надаць сталічнаму парку імя Горкага імя Якуба Коласа. Менавіта на гэтым месцы да Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся дом пісьменніка.

— Якуб Колас заўсёды азіраўся на пройдзены шлях, і яму здавалася, што ён мог зрабіць значна больш, — зазначыла дырэктар літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Зінаіда Камароўская. — Але мы ўпэўненыя, што Колас паспеў выканаць надзвычай карысную працу і шмат пакінуў нам, нашчадкам. Мы ж павінны захоўваць яго ідэі і жыць у адпаведнасці з запаветамі, што ён пакінуў на старонках сваіх твораў.

Дар'я ЧАРНЯЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Кветкі для народнага паэта

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.