Вы тут

Дынамаўцы Брэста і Кіева сустрэнуцца ў верасні ў таварыскім матчы


Дынамаўцы Брэста і Кіева правядуць у пачатку верасня таварыскі матч па футболе. Такая інфармацыя апублікавана на афіцыйным сайце брэсцкага клуба. 


Міжнародны паядынак адбудзецца 2 верасня ва ўкраінскай сталіцы. Гульня паміж брэсцкімі і кіеўскімі аднаклубнікамі пройдзе на стадыёне "Дынама" імя Валерыя Лабаноўскага. Паназіраць за матчам змогуць 16 тыс. аматараў футбола, менавіта столькі гледачоў умяшчае арэна.

"Дынама-Кіеў" пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча пасля пяці тураў чэмпіянату Украіны займае ў табліцы першае месца. Іх апаненты з Брэста ў чэмпіянаце Беларусі размяшчаюцца на восьмай пазіцыі. Абодва клубы ў бягучым годзе дабіліся права ўдзельнічаць у розыгрышы Лігі Еўропы. Брастаўчане спынілі барацьбу на стадыі другога кваліфікацыйнага раўнда. Кіяўляне паспаборнічаюць за выхад у групавы этап з партугальскім "Марытыму".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.