Вы тут

Чэмпіянат норных сабак пройдзе 19-20 жніўня ў Гарадоцкім раёне


Другі адкрыты Віцебскі абласны чэмпіянат норных сабак па штучнай П-вобразнай нары рангу CACT пройдзе ў Гарадоцкім раёне 19-20 жніўня, паведаміла вядучы спецыяліст па кіналагічнай рабоце Віцебскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" Таццяна Лабкова.


Фота: breeds-of-dogs.ru

"Гэтыя спаборніцтвы вельмі значныя для кінолагаў. Ранг CACT надае чэмпіянату міжнародны ўзровень. Ды і ўдзельнікаў мы чакаем не толькі з Віцебскай, але і Магілёўскай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, а таксама з Латвіі і Расіі. Для ўладальніка сабакі, які прыехаў з гадаванцам з іншай краіны, атрымаць сертыфікат міжнароднага ўзору за прызавое месца асабліва прэстыжна. Усяго мы чакаем 50 сабак. Гэта таксы, фокстэр'еры, ягдтэр'еры і вельштэр'еры ", - патлумачыла Таццяна Лабкова.

Гарадоцкі раён, а менавіта вёска Церахі, выбраны невыпадкова. Тут маецца траса (норныя хады), якія адпавядаюць патрабаванням такіх чэмпіянатаў. Задача кожнага сабакi - хутка выйсці на след і загнаць лісу-чарнабурку. Суддзі ж павінны зафіксаваць ход палявання і своечасова разняць жывёл. За бяспекай і ліс, і сабак сочыць дзяжурны ветэрынар.

Паназіраць за хвалюючымі спаборніцтвамі змогуць усе жадаючыя. Для ўдзельнікаў побач будзе разбіты лагер, арганізаваны выязны гандаль і сяброўская вуха на абед ад арганізатараў, якімі выступае Віцебская абласная арганізацыйная структура РДГА "БТПР".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.