Вы тут

Майстры народнай творчасці ўдзельнічаюць у "Дрыбінскіх таржках"


Рэгіянальны фестываль народнай творчасці, промыслаў і рамёстваў "Дрыбінскія таржкі" пройдзе 19 жніўня ў Дрыбіне (Магілёўская вобласць). Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Рабкавец.


Фота: bykhov.by

Сёмы сезон свята традыцыйна пачнецца тэатралізаванай сустрэчай гасцей на ўездзе ў гарадскі пасёлак. Тут усталююць своеасаблівыя мытныя вароты. Каб трапіць на фестываль, госці павінны будуць выканаць нескладаныя заданні: праспяваць, станцаваць, адгадаць загадку, праехаць умоўную мяжу на лыжах, ровары, самакаце.

Першым сустрэне гледачоў "Мастацкі вернісаж", які з самага ранку разгорнецца ў цэнтры Дрыбіна. Вуліцы ператворацца ў гандлёвыя рады, дзе свае тавары прапануюць больш за 100 беларускіх майстроў народнай творчасці. Тут можна будзе не толькі набыць сувенір, які спадабаўся, але і навучыцца хітрасцям вырабу дэкаратыўных вырабаў. Мясцовыя рамеснікі правядуць майстар-класы па валенні, бісера-, салома-, лапцепляценні.

Прыроднымі водарамі прыцягнуць гасцей традыцыйныя "крамніцы". Багаты асартымент мёду і мядовых прысмакаў прапануе "Шалёная пчолка". Пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні запросіць мястэчка пад назвай "Добра скеніць", а ваду з крыніцы, якая настоена на травах, - "Вада жыцця". Лекавыя травы, мяшэчкі-сашэ, гаючыя венікі і гарбату можна будзе купіць у "Крамніцы зёлак".

Непадалёк размесцяцца таржковыя падворкі арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў Дрыбіншчыны, якія паспаборнічаюць за першынство ў аглядзе-конкурсе.

"Літаратурная Гасцёўня" аб'яднае аматараў паэтычных чытанняў. Тут адбудуцца сустрэчы з пісьменнікамі раёна, узнагароджанне пераможцаў штогадовага конкурсу творчых работ "Славім Дрыбінскі наш край". Праграмай таксама запланаваны народныя гульні, праца атракцыёнаў, забаўляльнай пляцоўкі ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, паказальныя выступамі ратавальнікаў.

Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю "Віват, Таржок-2017" адбудзецца ў 12.00. Падчас мерапрыемства пройдзе шэсце гасцей і ўдзельнікаў форуму, тэатралізаваны канцэрт. Падтрымліваць фестывальны настрой будуць калектывы мастацкай самадзейнасці з Беларусі, Расіі і Украіны. Увечары запланаваны канцэрт "Зоркі над Проняй". Пасля яго заканчэння адбудзецца шоу спявачкі Улады "Мой горад". У 23.55 неба над Дрыбін расквеціць святочны феерверк. Завершыцца фестываль невялікай дыскатэкай, хэдлайнерам якой стане беларуская артыстка.

"Дрыбінскі Таржок" ўпершыню прайшлі ў 2011 годзе. Аднак традыцыя такіх кірмашоў не новая: яна бярэ пачатак у XIX стагоддзі, калі ў дзень святога Іллі праводзіліся гандлёвыя і рамесныя урачыстасцяў. З усіх бакоў з'язджаліся гандляры на "Таржок" у Дрыбін. У нашы дні кірмаш атрымаў другое дыханне. Дзякуючы фестывалю Дрыбіншчына наладзіла моцныя творчыя сувязі з рознымі гарадамі Беларусі, Украіны і Расіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».