Вы тут

Каля 120 школьных выстаў-продажаў пройдзе ў крамах Мінска да 1 верасня


Таксама да пачатку навучальнага года плануецца арганізаваць 25 дэманстрацый мадэляў адзення, абутку, вучнёўскай галантарэі з удзелам прадпрыемстваў-вытворцаў і ўручэннем падарункаў пакупнікам.


У аб’ектах гандлю праводзяцца аднадзённыя акцыі са зніжэннем коштаў да 40% на асобныя віды прадукцыі або да 25% — на ўсе нехарчовыя тавары. Скідкі прапануюць універмаг “Беларусь", ЦУМ , ГУМ, Гандлёвы дом “На Нямізе” і іншыя.

ЦУМ  прадастаўляе пакупнікам магчымасць набыць тавары да школы ў растэрміноўку на шэсць месяцаў па картах "Халва"," Магніт”, “Карце пакупак" і" Smart карце”. У перыяд з 1 жніўня па 5 верасня ва ўнівермагу  можна бясплатна падагнаць школьную вопратку. 

Гандлёвы дом "На Нямізе" запрашае на пашыраны продаж калекцый адзення дзелавога стылю, верхніх трыкатажных і панчошна-шкарпэткавых вырабаў для школьнікаў, школьна-пісьмовых прылад. ТАА "Старт-Х" — на распродаж ранцаў і рукзакоў са зніжкай 15%.

ЗАТ "ФОМ Прамень" у жніўні прапануе шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, зніжку 20% пры куплі абутку айчыннай вытворчасці.

У гандлёвай сетцы горада працуюць праграмы па продажы тавараў на льготных умовах розным катэгорыям грамадзян, у тым ліку шматдзетным сем'ям, якім універмагі горада прадастаўляюць зніжку 10% на нехарчовыя тавары, у тым ліку на тавары школьнага асартыменту.

19 і 20 жніўня на пляцоўцы побач з Палацам спорту ў Мінску адбудзецца традыцыйны кірмаш “Час у школу”.  А з 26 па 29 жніўня непасрэдна ў будынку Палаца спорту пачнуць працаваць два  традыцыйныя кірмашы “Прывітанне, школа” і “Нашым дзецям”. Пасля зносу будынку выставачнага комплексу на вуліцы Янкі Купалы, гэтыя кірмашы змянілі сваю “прапіску”, але іх “змест” застаўся ранейшым. У адным месцы будзе прадстаўлена ўсё, што неабходна школьнікам да 1 верасня,  а таксама дзецям, якія наведваюць дашкольныя ўстановы: дзіцячае адзенне, бялізна, абутак, партфелі, заплечнікі, сумкі, школьная і спартыўная форма, адзенне дзелавога стылю, аксэсуары, кнігі, навучальныя дапаможнікі, дзіцячая літаратура, школьныя прыналежнасці, канцтавары і тавары для творчасці, дзіцячая мэбля, развіваючыя гульні і цацкі. Таксама ўдзел у выставе возьмуць  цэнтры дадатковай адукацыі, цэнтры вывучэння замежных моў і музычнага развіцця,  танцавальныя, спартыўныя секцыі, экскурсійныя кампаніі і арганізатары дзіцячых святаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.