Вы тут

«Зялёная хваля» прынесла Беларусі заслужаныя ўзнагароды


4 дыпломы XXI Міжнароднага кніжнага фестывалю атрымала  выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

З 3 па 6 жніўня ў Адэсе ў 21-ы раз адбыўся Міжнародны кніжны фестываль «Зялёная хваля». Мерапрыемства праходзіла пад патранатам Украінскай Асацыяцыі выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў Адэскага гарадскога савета. У форуме прынялі ўдзел выдавецтвы, кнігагандлёвыя прадпрыемствы, пісьменнікі з Украіны, Расіі, Беларусі, Турцыі.


Рэспубліку Беларусь прадстаўляла выдавецтва «Адукацыя і выхаванне».

На вялікім кніжным маркеце пад адкрытым небам на вуліцы Дзерыбасаўскай беларускія кнігі выклікалі жывую цікавасць у адэсітаў і гасцей горада.

Дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Мікалай Супрановіч (на фота атрымлiвае дыпломы) і галоўны рэдактар Таццяна Іванова (на фота з дыпломамi) паспяхова правялі прэзентацыі — прадставілі наведвальнікам фестывалю выданні дзіцячай кніжнай серыі «Бiблiятэка часопiса "Вяселка"» і навінкі серыі «Асобы».

Увагу да беларускіх кніг праявілі не толькі наведвальнікі, але і кампетэнтнае журы XIII конкурсу «Мастацтва кнігі», які традыцыйна праводзіцца ў рамках «Зеленой волны». У склад журы пад кіраўніцтвам сябра Саюза мастакоў Украіны Рыгора Палатнiкава ўвайшлі бібліятэкары, музейныя супрацоўнікі, вядомыя ўкраінскія мастакі, журналісты і культуролагі.

Прыемна адзначыць, што дыплом у галоўнай намінацыі конкурсу «Топ-кніга» атрымала двухтомная «Беларуская педагагічная энцыклапедыя». Прычым упершыню за ўсю гісторыю конкурсу ўзнагароды ў гэтай намінацыі удастоена замежнае выданне. Як падкрэсліла загадчыца аддзела мастацтваў Адэскай Нацыянальнай навуковай бібліятэкі Таццяна Шчурава, аналагаў такога фундаментальнага і значнага не толькі для педагогаў, але і для краіны ў цэлым выдання ва Украіне няма. І гэта заслужанае прызнанне тытанічнай працы аўтарскага калектыва, у які ўвайшлі навукоўцы, кіраўнікі і супрацоўнікі педагагічных ВНУ, прадстаўнікі НІА, АПА, вопытныя метадысты, педагогі-практыкі, аўтары інавацыйных методык.

Ганаровымі дыпламамі адзначаны яшчэ 3 кнігі выдавецтва «Адукацыя i выхаванне».

У намінацыі «Навучальна-даведкавыя выданні» дыплома ўдастоена кніга «Мировая художественная культура», у намінацыі «Серыя» — кніга «Пётр Клімук. Жыццё і подзвіг» (серыя «Асобы»).

За мастацкае афармленне ў намінацыі «Мастак кнігі» дыпломам узнагароджана беларуская мастачка Аксана Аракчэева, якая праілюстравала казку Алёны Масла «Мяне завуць Лахнэска».

У рамках выставы прайшлі лекцыі і майстар-класы беларускіх пісьменнікаў Андрэя Жвалеўскага і Яўгеніі Пастарнак, пісьменніцы і кніжнага блогера Кацярыны Таберка, а таксама выстава работ мінскага мастака Паўла Татарнікава.

Усё гэта сведчыць пра неаслабную цікавасць нашых украінскіх суседзяў да беларускага кнігавыдаўніцтва, да якаснай літаратуры і нашай агульнай гісторыі.

Такія падзеі, несумненна, узбагачаюць усіх удзельнікаў кніжных форумаў і садзейнічаюць умацаванню культурных і сацыяльных сувязей нашых краін.

Таццяна Іванова,
www.aiv.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».