Вы тут

Слесар падпрацоўваў «мінёрам»


Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі з доказамі злачынства 24-гадовага мінчаніна, які працаваў на інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў і псіхатропаў. Затрыманы і яго прыяцель, які вырашыў набыць для сябе мефедрон і марыхуану.


Аператыўнікі ўстанавілі, што 24-гадовы мінчанін афіцыйна працаваў слесарам на адной з СТА. Акрамя асноўнай дзейнасці, паспяваў «падпрацоўваць» і ў інтэрнэт-краме па збыце наркотыкаў. На працягу паўгода ён выконваў ролю закладчыка. Таксама прывозіў гашыш, марыхуану, мефедрон з Санкт-Пецярбурга ў Мінск. Варта адзначыць, што менш за месяц таму наркакантроль затрымаў мінчан, якія займаліся распаўсюджваннем псіхатропаў, працуючы на гэтую ж інтэрнэт-краму. Паводле інфармацыі аператыўнікаў, яны з'яўляліся дробнарознічнымі закладчыкамі, а 24-гадовы фігурант — буйным аптавіком (рабіў закладкі па 150 грамаў).

Малады чалавек разам з пакупніком прыехаў у прыватны сектар у Заводскім раёне. Падчас агляду машыны аператыўнікі наркакантролю выявілі і канфіскавалі каля 400 грамаў гашышу, каля 500 грамаў мефедрону і больш за 100 грамаў марыхуаны, прызначаных для рэалізацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.