Вы тут

Добраахвотніцкі археалагічны атрад даследуе тэрыторыю вёскі Гагалі


Добраахвотніцкі археалагічны атрад «Ведрыч» імя прафесара С. Я. Рассадзіна даследуе тэрыторыю вёскі Гагалі Рэчыцкага раёна ў пошуках помнікаў гісторыі.


У склад археалагічнага атрада ўвайшлі дзевяць добраахвотнікаў, членаў БРСМ — студэнты і магістранты гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Пад кіраўніцтвам кандыдата гістарычных навук, старшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ігара Язепенкі ў вёсцы Гагалі маладыя людзі дэталёва даследуюць культурны пласт, які адносіцца да ІV—ІІІ тысячагоддзяў да нашай эры. Да атрада далучыліся і дзесяць школьнікаў з Рэчыцкага раёна.

У вольны ад навуковай работы час удзельнікаў чакае насычаная праграма: экскурсіі па раёне, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы.

Археалагічны атрад фарміруецца ў Гомельскай вобласці другі год запар. У жніўні 2016 года яго ўдзельнікі вывучалі помнікі старажытнарускай і старабеларускай культуры ў Горвалі.

Арганізатарамі экспедыцыі выступаюць рэспубліканскі, Гомельскі абласны і Рэчыцкі тэрытарыяльны штабы студэнцкіх атрадаў БРСМ пры падтрымцы Рэчыцкага райвыканкама.

Загаловак у газеце: Знайсці помнікі гісторыі

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».