Вы тут

Злачынец выбіваў грошы ў пенсіянера


Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрыманы раней судзімы мінчанін, які, пракраўшыся ў чужое жыллё, з дапамогай праса спрабаваў даведацца ў гаспадара, дзе схаваны грошы.


Адзінокі пенсіянер 1947 года нараджэння, вяртаючыся дадому, убачыў на вуліцы трох наглядна знаёмых мужчын, якіх папрасіў дапамагчы правесці сябе дадому, бо з-за ўзросту ў яго былі праблемы са зрокам. Мужчыны давялі пенсіянера, у падзяку за дапамогу ён даў ім 20 рублёў, якія кампанія выдаткавала на спіртное. Праз некалькі гадзін адзін мужчына з кампаніі, які шэсць дзён таму вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, вырашыў здабыць грошы. Ён прыйшоў у дом пенсіянера, які ў гэты час спаў, пачаў шукаць грошы. Нічога не змог знайсці і стаў патрабаваць іх у гаспадара. Пенсіянер адмаўляўся гаварыць, дзе схаваныя зберажэнні, таму зламыснік уключыў прас і пачаў распаленым гладзіць па руцэ, назе, жываце пажылога чалавека. Не дабіўшыся патрэбнай яму інфармацыі, зламыснік выкраў наручны гадзіннік і пашпарт пенсіянера, таксама забраў прас, які выкінуў у двары дома.

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку падазраваны быў затрыманы па «гарачых слядах». 39-гадовы мужчына раней неаднаразова судзімы за ўчыненне крадзяжоў, рабаванняў і разбояў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: «Аргумент» — гарачы прас...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».