Вы тут

Прэзідэнт сустрэўся з касманаўтам Алегам Навіцкім


У савецкія часы большасць хлопчыкаў марылі стаць касманаўтамі. Але з часам нехта выбраў сабе іншую прафесію, хтосьці забыўся пра дзіцячую мару, нехта не прайшоў па стане здароўя або не змог паступіць у авіяцыйнае вучылішча... А вось лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі Алег Навіцкі родам з горада Чэрвеня Мінскай вобласці прайшоў няпросты шлях і вытрымаў усе выпрабаванні. Учора з ім сустрэўся кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.


Алег Навіцкі прыехаў на радзіму ў адпачынак — да канца жніўня. Кіраўніку дзяржавы ён прывёз у падарунак фотаздымак свайго міжнароднага экіпажа, а таксама гадзіннік — з тых, што выдаюцца касманаўтам для палёту. Яны сертыфікаваны для выхаду ў адкрыты космас. Прэзідэнт у адказ падарыў пакуль адзіны экзэмпляр кнігі пра Палац Незалежнасці.

— Гэта першы ўнікальны гістарычны ўзор, — сказаў кіраўнік краіны, уручаючы кнігу. — Гэта вартая кніжка, як я лічу. Таму няхай яна будзе ў цябе — першы асобнік, які я зацвярджаў як узор. Два словы я там напісаў на хуткую руку. Пачытаеш. Гэта такая пампезная кніжка. Каму, калі не самаму сапраўднаму чалавеку з беларускім сэрцам, падарыць гэтую першую кніжку. Гэта будзе сімвалічна і годна.

Алег Навіцкі мае ў сваім паслужным спісе два палёты ў космас. У цэлым ён правёў там без малога год!

— Назіралі, перажывалі, — прызнаўся кіраўнік краіны. — Усё ж такі першы палёт, я так разумею, каля 150 дзён, амаль 200 дзён — наступны палёт. Мне складана гэта ўявіць... Мы назіралі, бачылі гэтыя ўсе перыпетыі, усе гэтыя праблемы.

Атмасфера сустрэчы была вельмі душэўная. Размова Прэзідэнта з касманаўтам цягнулася гадзіны дзве. Як расказаў потым журналістам Алег Навіцкі, было закранута вельмі шмат пытанняў, звязаных з касманаўтыкай, з роляй Беларусі як касмічнай дзяржавы, гутарылі пра даследаванне Зямлі з космасу, пра патрыятызм і выхаванне дзяцей... Касманаўт прызнаўся, што гэта яго другая сустрэча з беларускім лідарам. Ён таксама расказаў, што хоча жыць на радзіме і плануе заняцца будаўніцтвам прыватнага дома тут, у Беларусі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Калі сніцца трава каля дома...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».