Вы тут

Кіроўца і пасажырка таксі загінулі ў ДТЗ у Мінску


Каля 7 гадзін раніцы 17 жніўня на вуліцы Мірашнічэнкі сутыкнуліся таксі і рэйсавы аўтобус. На месца цяжкай аварыі прыйшлося выклікаць не толькі ДАІ і хуткую дапамогу, але і ратавальнікаў.


 mchs.gov.by

Аварыя адбылася каля дома № 57 на вуліцы Мірашнічэнкі. Сутыкнуліся рэйсавы аўтобус МАЗ, які ішоў па маршруце № 24, і аўтамабіль Renault Logan службы таксі "7788".

"У легкавым аўтамабілі Renault апынуліся заблакаваныя чатыры чалавекі без прытомнасці. Іх выцягнулі пры дапамозе адмысловай прылады"- распавялі ў МНС.

Людзі былі перададзеныя медыкам. 19-гадовая дзяўчына загінула, з кіроўцам аўтамабіля таксі і яшчэ двума пасажырамі праводзіліся рэанімацыйныя мерапрыемствы. 25-гадовы кіроўца таксі пасля памёр у бальніцы.

tut.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».