Вы тут

Сёння ў сталіцы праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі правапарушэнняў


У мэтах удасканалення дзейнасці па папярэджанні правапарушэнняў сёння на тэрыторыі Мінска праводзіцца адзіны дзень прафілактыкі правапарушэнняў на тэму: "Прафілактыка правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да пажылых грамадзян".


Кіраўнікі структурных падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама, начальнікі РУУС і іх намеснікі правядуць выступленні па тэматыцы дня прафілактыкі ў арганізацыях і прымуць удзел у пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку.

"Забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян — адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Людзі старэйшага пакалення ў сілу свайго ўзросту і стану здароўя могуць стаць больш даступным аб'ектам здзяйснення злачынстваў. Любое грамадства павінна паважліва ставіцца да старых, якія вырасцілі, выхавалі, абаранялі сваіх дзяцей, перадаюць ім свой жыццёвы вопыт. Таму бяспекі пажылых людзей надаецца асаблівая ўвага", гаворыцца на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Асноўнымі напрамкамі работы органаў унутраных спраў па папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да пажылых грамадзян, з'яўляюцца:

  • узмацненне абароны пажылых грамадзян ад супрацьпраўных замахаў;
  • давядзенне да пажылых людзей прафілактычнай інфармацыі;
  • пашырэнне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў па задавальненні запытаў і патрэбаў пажылых грамадзян;
  • павышэнне інфармаванасці пажылых грамадзян аб магчымасцях мясцовых выканаўчых органаў, а таксама грамадскіх аб'яднанняў па аказанні сацыяльных паслуг.

Дзякуючы праведзеным прафілактычным мерапрыемствам у бягучым годзе зменшылася колькасць пажылых грамадзян, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў. Усяго за 7 месяцаў у дачыненні да пажылых грамадзян здзейснена 415 злачынстваў, што на 30,7 працэнта менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».