Вы тут

Канадзец выпадкова падпаліў уласны дом, хочучы пазбавіцца ад вос


Жыхар канадскага горада Тандэр-Бей (правінцыя Антарыа) выпадкова падпаліў уласны дом, хочучы пазбавіцца ад вос, паведамляе UРІ.


Уладальнік дома спрабаваў прыдумаць спосаб разабрацца з насякомымі. У гэты час яго бацька вырашыў наліць у гняздо бензін, пасля чаго падпаліў яго. Агонь хутка распаўсюдзіўся па знешняй сцяне і дасягнуў склепа. Пажарным, якія прыехалі па выкліку, давялося выдаліць значную частку абліцоўкі хаты і праламаць сцяну. Агонь хутка патушылі, і ён не прычыніў будынку значнай шкоды. Як адзначаецца, ніхто не пацярпеў: абышлося без апёкаў і асіных укусаў. Паводле слоў Джона Капланіса, які ўзначальвае пажарную ахову акругі, здарэнне стала для пагарэльцаў дарагім урокам. «Ліць бензін, а потым падпальваць яго не рэкамендуецца ніколі, — растлумачыў ён. — Усё можа пайсці не так, як планавалася».

Загаловак у газеце: Праганяў вос — падпаліў дом

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».