Вы тут

Ці не баяцца работнікі тэлебачання канкурэнцыі з блогерамі і уоutubе?


Выбар — гэта заўсёды добра. Але ж тэлебачанне — індустрыя, у якой працуе вялікая колькасць спецыялістаў рознага кшталту — вядучых, рэжысёраў, аператараў, грымёраў... Ці не баяцца яны канкурэнцыі з блогерамі і уоutubе?


Аксана ВЕЧАР, вядучая, аўтар музычнах праграм:

— Безумоўна, для гледача карысна, што з'явіліся новыя крыніцы і спосабы прадстаўлення інфармацыі ў медыя. Але асабіста я жыву ў сваім свеце і не звяртаю асабліва шмат увагі на гэтыя сучасныя трэнды. У той жа час не адмаўляю ў карысці уоutubе, скажам, для музыкаў, якія хочуць стаць папулярнымі. Напрыклад, Віталік Карпанаў здымае кліпы, якія не патрабуюць вялікіх грашовых сродкаў, але іх дастаткова — хай не для падачы ў тэлеэфіры, але для раскруткі ў сацыяльных сетках. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму для фарміравання і падтрымання папулярнасці музыкантаў патрэбныя былі высілкі цэлай групы людзей. Гэта і кліпы, і музычныя тэлепраграмы... Але ў цэлым разважанні пра смерць тэлебачання — з кагорты думак пра смерць папяровай кнігі. Так, яно мусіць мадыфікавацца, але ў тым ці іншым выглядзе, безумоўна, застанецца.

Наталля БАРДЗІЛОЎСКАЯ, журналістка Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі:

— Тэлебачанне мае большую і шырэйшую аўдыторыю, чым любы інтэрнэт-рэсурс. Маладзёжныя блогі разлічаныя і спрацоўваюць на моладзь, а тэлебачанне — для ўсіх. За навінамі на розных каналах сочаць гледачы рознага ўзросту, сацыяльных катэгорый. Да таго ж пакуль не назіраецца ўсеагульнай камп'ютарызацыі, а тэлевізар даступны кожнаму і выклікае большы давер.

Дзяніс ГАНЧАРЭНКА, рэдактар дырэкцыі спартыўнага вяшчання СТБ:

— На маю думку, відэаблогеры і уоutubе ужо даўно перасягнулі тэлебачанне ў плане папулярнасці. У наступныя гады, думаю, сітуацыя для тэлебачання толькі пагоршыцца. Моладзь ужо даўно адмовілася ад прагляду тэлебачання на карысць уоutubе, а ТБ глядзяць пераважна сталыя людзі. Адзінае выйсце для ТБ-каналаў — ствараць свае афіцыйныя акаўнты на уоutubе і прасоўваць кантэнт праз іх. Але падача інфармацыі ў блогераў досыць нефармальная і часта «прыпраўленая» вострым гумарам, што і прыцягвае гледачоў, каналы не могуць сабе дазволіць такія «вольнасці», яны мусяць падаваць інфармацыю ў больш сур'ёзным і афіцыйным ключы. На сучасным уоutubе гэта не надта канкурэнтаздольная стратэгія.

Аляксандр ЯСЮЛЕВІЧ, аператар Белтэлерадыёкампаніі:

— Тэлебачанне сумяшчае вялікую колькасць разнастайнага відэакантэнту, і я не думаю, што блогеры складаюць нам канкурэнцыю. Падаецца, што сучасны фармат блогерства хутка стане неактуальным, ён паступова ператворыцца ў больш якасны, набліжаны ці аналагічны тэлевізійнаму. Таму не баюся, што мае веды і ўменні будуць незапатрабаванымі.

Загаловак у газеце: Ці ёсць канкурэнцыя?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

«Большасць пацыентаў дыягназ успрымаюць адэкватна». Як працуюць выязныя брыгады, што лечаць пацыентаў з COVID-19 дома

З канца красавiка пацыентаў, хворых на каранавiрусную iнфекцыю ў лёгкай i бессiмптомнай форме, лечаць амбулаторна. 

Культура

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

Марыя Касцюковіч: Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

«...Мне ў той час было гадоў, можа, з дзесяць — многага не ведаў, не разумеў»...