Вы тут

У Клецкім раёне ўведзены ў эксплуатацыю чарговы ўчастак аўтадарогі


Днямі ў Клецкім раёне ўведзены ў эксплуатацыю чарговы ўчастак аб'язной аўтадарогі ў паўтара кіламетра. Пракладзены гэты адрэзак за кароткі час — шэсць месяцаў. Усяго ж асфальтаваная траса працягнулася на 8 кіламетраў. Узводзілася яна на працягу чатырох гадоў. Адметна, што будавалася за кошт транспартнага збору і сродкаў раёна.


— Перш чым прыступіць да рэалізацыі праекта, мы прааналізавалі ўсе «за» і «супраць». І прыйшлі да высновы, што траса жыццёва неабходная. Рэч у тым, што ўвесь транзітны велікагрузны транспарт, які накіроўваецца ў бок Брэсцкай вобласці, ідзе цераз наш горад. Машыны ствараюць небяспеку для жыхароў, асабліва малых і школьнікаў, паколькі на шляху руху грузавікоў размяшчаюцца дзіцячыя ўстановы. Да таго ж тэхніка наносіць шкоду асфальтаваму пакрыццю вуліц. Таму было прынятае рашэнне накіраваць транзітны транспартны паток у абыход райцэнтра, — адзначыў старшыня Клецкага райвыканкама Генадзь Салавей.

Будоўлю можна назваць сапраўды народнай. Акрамя мясцовага дарожна-будаўнічага ўпраўлення — 212, актыўны ўдзел у ёй прымалі сельгасарганізацыі раёна. Выдзялялі тэхніку, рабочых, матэрыяльныя рэсурсы, дастаўлялі пясок і гравій. Цяжка паверыць, што на гэтым месцы было балота, а цяпер адна за адной праносяцца машыны.

Здаўна лічылася, што дарога — артэрыя жыцця. Не састарэла гэтае паняцце і ў нашы дні. Сучасная якасная аўтатраса — гэта своечасовая дастаўка грузаў і бяспека пасажырскіх перавозак, дзякуючы чаму гарантуецца бесперабойная работа эканомікі і нармальнае функцыянаванне сацыяльнай сферы.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Артэрыя жыцця і рухавік эканомікі

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак. 

Грамадства

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Які няякасны тавар можна сустрэць у магазінах?

Вось вы, напрыклад, ведаеце, што не так у дзіцячым адзенні турэцкага вытворцы?

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.