Вы тут

Фестываль "Жнівеньскія Спасы" пройдзе ў Бешанковіцкім раёне


Фестываль "Жнівеньскія Спасы" збярэ прыхільнікаў духоўнай творчасці і культуры ў Бешанковіцкім раёне, паведаміла рэжысёр свята Алеся Цэпота.


Фота: nexplorer.ru

Мерапрыемства, прысвечанае жнівеньскім праваслаўным святам - Яблычнаму, Мядоваму і Арэхаваму (яго яшчэ часам называюць Хлебным або Ільняным) Спасам, адбудзецца ў аграгарадку Бачэйкава 19 жніўня. Яго адкрые святочная служба ў Спаса-Праабражэнскай царкве. Усіх удзельнікаў дабраславіць настаяцель царквы айцец Сергій, пасля чаго будзе дадзены старт непасрэдна шматлікім святочных мерапрыемстваў. Так, адкрыюцца выставы духоўнай літаратуры і дзіцячых малюнкаў Бачэйкаўскай сярэдняй школы, экспазіцыя вышытых абразоў мясцовага майстра Надзеі Краско. Самыя смелыя змогуць прыняць удзел у конкурсе чытальнікаў "Божыя іскрынкі" па дэкламацыі вершаў і прозы духоўнага зместу.

Гурманам арганізатары прапануюць ацаніць стравы беларускай нацыянальнай кухні. Аматары патанчыць запрашаюцца на пляцоўку, дзе выступяць раённыя калектывы мастацкай самадзейнасці. Таксама ўсе жадаючыя змогуць набыць прадукцыю пчалярства на выставе-продажы "На мядок разявай раток", вырабы з гліны, лазы і саломы майстроў народнай творчасці. Дзяцей ж чакаюць розныя конкурсы і атракцыёны, у тым ліку праграма "Цок-цэгірок", падрыхтаваная па матывах беларускіх народных гульняў.

"Гэты фестываль арганізуецца ўпершыню, аднак з боку мясцовых жыхароў ужо адчуваецца да яго досыць высокая цікавасць. У нашых планах зрабіць яго брэндавым мерапрыемствам Бешанковіцкага раёна", - адзначыла Алеся Цэпота.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».