Вы тут

У Мінску мужчына спрабаваў забіць незнаёмца, пасварыўшыся з дзяўчынай


У Мінску праваахоўнікі затрымалі мужчыну, які вышукваўся за ўчыненне цяжкага злачынства. Пасварыўшыся з дзяўчынай, ён спрабаваў забіць незнаёмца, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота: tacticaledcgear.com

Падазраваны 1981 года нараджэння нідзе не працуе, раней неаднаразова судзімы за хуліганства, крадзяжы, рабаванні, незаконнае абарачэнне наркотыкаў. У міліцыі ён распавёў, што напярэдадні палаяўся з дзяўчынай і выпіў занадта шмат алкаголю. Канкрэтную прычыну агрэсіўных паводзін патлумачыць не можа, але сваёй віны не адмаўляе.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, 15 жніўня ля дома па вул. Леніна ён беспадстаўна ўдарыў нажом у вобласць шыі незнаёмца. Брыгада хуткай дапамогі даставіла пацярпелага ў бальніцу. Зламыснік некаторы час хадзіў непадалёк ад месца злачынства, але потым з'ехаў на таксі.

Міліцыянеры прагледзелі запісы камер відэаназірання, даследавалі ваколіцу, апыталі грамадзян і практычна мелі інфармацыю пра месца знаходжання падазраванага. Эксперты правялі тры агляды месца здарэння, падчас якіх былі канфіскаваныя сляды рук, абутку, біялагічныя сляды, а таксама заплечнік падазраванага з змесцівам (заплечнік знаходзіўся на месцы здарэння).

Таксама ў міліцыю звярнуліся грамадзяне, якія бачылі інфармацыю аб вышуку падазраванага. Яны паведамілі пра яго магчымае месцазнаходжанне, куды адразу ж выехалі аператыўнікі. Мужчына быў затрыманы ў мінскай здымнай кватэры.

У дачыненні да яго распачата крымінальная справа за замах на забойства. Крымінальную справу расследуе ўпраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».