Вы тут

Даследаванне: жыхары Пампеяў пакутавалі ад атручвання сурмой


Жыхары Пампеяў пакутавалі ад атручвання сурмой, лічаць навукоўцы. Да такой высновы яны прыйшлі, даследаваўшы хімічны склад труб, якія захаваліся ў старажытным горадзе. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Toxicology Letters.


Фото: jewellery.org.ua

Аналіз фрагмента вадаправоднай трубы з Пампеяў выявіў утрыманне ў метале сурмы - таксічнага хімічнага элемента, які, трапляючы ў ваду, мог выклікаць ірвоту, дыярэю, хваробы печані і нырак і нават прыводзіць да сардэчных прыступаў.

Сурма сустракаецца ў падземных водах каля вулканаў, адзначаюць даследчыкі. Магчыма, менавіта такая вада цякла па трубах у Пампеях, што і прывяло да назапашвання сурмы ў матэрыяле труб.

Таксама многія даследчыкі лічаць, што істотную шкоду здароўю старажытных рымлян наносіў свінец, які трапляў у ваду з труб. Але гэта спрэчная гіпотэза - свінцовыя трубы хутка кальцыфікуюцца, што прадухіляе трапленне свінцу ў ваду. Так што перыяды, калі рымляне пілі ваду з утрыманнем свінцу, мелі месца пры замене труб. Сурма ж, па ўсёй бачнасці, прысутнічала ў вадзе пастаянна.

gazeta.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».