Вы тут

На «Армейскіх міжнародных гульнях — 2017» Беларусь заняла 4-е месца


Пры гэтым нашы ваеннаслужачыя абышлі прадстаўнікоў наймацнейшых армій свету — Ірана, Індыі, Ізраіля... У выніковым рэйтынгу за беларускімі вайскоўцамі — людзі ў пагонах з 24 краін!


І гэта нават нягледзячы на тое, што з 28 конкурсаў нашы ваеннаслужачыя ўдзельнічалі ў 13-ці. Але гэта не перашкодзіла ім адзінаццаць разоў падняцца на п'едэстал. «Золата» айчыннай зборнай прынесла перамога нашых вайскоўцаў у конкурсе ваенна-прафесійнага майстэрства «Воін Садружнасці — 2017».

У найбольш відовішчным конкурсе гульняў — «Танкавым біятлоне» — беларускія вайскоўцы абагналі танкістаў з 15 краін свету. Больш хуткімі за іх аказаліся толькі расіяне, казахі і кітайцы.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: У пяцёрцы!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».