Вы тут

Як звычайнаму гледачу стаць акцёрам?


Як звычайнаму гледачу стаць акцёрам і пераўвасобіцца ў любімага героя — ад булгакаўскай Маргарыты да гамераўскага Адысея?


Новы квэст-тэатр «Узлом рэальнасці», на стыку мастацтва і псіхалогіі, будзе працаваць з 21 жніўня на базе Палаца культуры Мінскага аўтамабільнага завода, а ў верасні — і Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў. У рэпертуары — адразу 12 класічных твораў.

Дазволіць выступіць на сцэне людзям, якія не вучыліся акцёрскаму майстэрству ў ВНУ, — не адзіная мэта праекта. Галоўнае — даць удзельнікам магчымасць, змяніўшы ход сюжэта тэатральнай драмы, зразумець, як паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях. Таму мастацтва і змешваецца з псіхалогіяй. Акрамя таго, квэст-тэатр — імерсіўны, гэта значыць, стварае эфект прысутнасці. У працэсе кожнага спектакля, па меры ўключэння ў арыгінальную рэжысёрскую задуму, удзельнікам-акцёрам дазваляецца перамяшчацца па сцэне, танцаваць, спяваць, пераапранацца — словам, імправізаваць.

«Параўноўваць «Узлом рэальнасці» з форум-тэатрам не зусім карэктна. У апошнім гледачы задзейнічаны толькі ў частцы пастаноўкі, а тут адыгрываюць ролю ад пачатку і да канца. Больш за тое — прымяраюць на сябе розныя амплуа», — кажа кіраўнік квэст-тэатра «Узлом рэальнасці», аўтар курса ў БДПУ імя Максіма Танка Усевалад КІМ.

Аналагаў такога фармату ў Беларусі няма. Гэта цалкам інтэрактыўны спектакль, ад завязкі да кульмінацыі. Дзякуючы пераўвасабленню, удзельнікі перажываюць сітуацыю глыбей, чым проста седзячы ў зале.

Змяніць ход Траянскай вайны? Прымусіць капітана «Лятучага Галандца» паверыць у каханне? Станцаваць на балі ў Сатаны? Выратаваць Рамэа і Джульету? Лёгка!

Зараз ідзе набор ва ўласную школу вядучых такіх квэст-пастановак. Будуць арганізаваны таксама выязныя творчыя майстэрні. 21 жніўня пройдзе дзень адчыненых дзвярэй у ДК «МАЗ». Першыя пастаноўкі на працягу года будуць удасканальвацца на базе НЦСМ, у дыскусійнай лабараторыі, з прыцягненнем спецыялістаў у розных галінах мастацтва.Там можна будзе абмеркаваць скразныя тэмы сюжэта кожнай пастаноўкі з рэпертуару, атрымаць каментарый прафесійных псіхолагаў.

У рамках тэатра «Узлом рэальнасці» ўпершыню ў Беларусі таксама адкрыецца школа вядучых арт-квэстаў, дзе навучаць рэжысуры, мастацтву валодаць сабой на сцэне, ужывацца ў розныя ролі. Асобна запрацуе курс удасканалення акцёрскага майстэрства з вывучэннем асноў драматургіі.

Марыя ВОЙЦІК

Фо­та з ар­хі­ва тэ­ат­ра

Загаловак у газеце: Сыграй... самога сябе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».