Вы тут

Восенню пачне функцыянаваць фармацэўтычны холдынг


Новая сістэма кіравання павінна павысіць эфектыўнасць прасоўвання фармпрадукцыі на знешнім рынку, пазбегнуць неапраўданай канкурэнцыі на ўнутраным. Холдынг па вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі аб'яднае не толькі дзяржаўных вытворцаў, але і прыватных суб'ектаў, прадстаўнікоў аптова-рознічнага гандлю. Дасягнуць аб'яднання намаганняў у межах дэпартамента не ўяўлялася магчымым, паколькі структура не магла прыцягнуць вытворцаў-прыватнікаў.


Дэпартамент выканаў пастаўленыя перад ім на сёння задачы. Доля лекавых сродкаў на ўнутраным рынку сёлета павінна была скласці ў фінансавым выражэнні 52 працэнты. Па выніках за паўгода гаворка ідзе пра 57 працэнтаў. У стацыянарах у натуральным выглядзе — ва ўпакоўках — гэта ўжо 70—90 працэнтаў.

Як паведаміў намеснік дырэктара Дэпартамента фармацэўтычнай прамысловасці — начальнік упраўлення эканомікі і маркетынгу Міністэрства аховы здароўя Віктар ШЭІН, беларускія лекі не з'яўляліся спачатку эканамічна выгаднымі для рознічнага гандлю, многія пазіцыі былі нават стратнымі, аднак урэшце ўдалося вырашыць гэта пытанне так, каб не пацярпелі ні вытворцы, ні спажыўцы.

— Было выведзена на рынак Беларусі звыш 700 новых лекавых сродкаў, асвоеных рознымі айчыннымі фармпрадпрыемствамі, а ўсяго айчынныя вытворцы вырабляюць каля 1,5 тысячы найменняў лекаў, — адзначае Віктар Шэін. — Па нашай прапанове многія замежныя партнёры замест прамога ўвозу лакалізавалі сваю прадукцыю на айчынных вытворчых пляцоўках. Гэта адбылося дзякуючы магчымасці вырабу прадукцыі самай высокай якасці —
у адваротным выпадку ніводзін буйны вытворца свету ніколі не лакалізаваў бы сваю прадукцыю на прамысловых пляцоўках Беларусі. Па тым жа механізме мы цяпер працуем і ў некалькіх замежных краінах. Гэта новая схема ўзаемадзеяння, доўгачасовага партнёрства.

Тым не менш некаторыя пытанні заставаліся нявырашанымі. Новая структура кіравання вытворчасцю і рэалізацыяй — фармацэўтычны холдынг — заклікана кансалідаваць 35 суб'ектаў вытворчасці лекаў, каб тыя маглі больш упэўнена адчуваць сябе як на ўнутраным, так і на знешнім рынке, адкрываць за мяжой свае прадстаўніцтвы, гандлёвыя дамы.

Фармпрадпрыемствы (а гэта галоўным чынам «Белмедпрэпараты» і Барысаўскі завод медпрэпаратаў) пастаўляюць на экспарт каля 30 працэнтаў прадукцыі. Сёння яна адпраўляецца ў 30 краін свету, аднак у цяперашніх умовах прадпрыемствы канкурыруюць паміж сабой, што істотна паніжае даходнасць саміх вытворцаў, пазбаўляе часткі валютнай выручкі. А ў межах холдынгавай кампаніі плануецца вырашыць, хто што будзе вырабляць і для якіх рынкаў. У структуру холдынга могуць увайсці і суб'екты, якія прафесійна займаюцца прасоўваннем лекавых сродкаў.

Акцыі шасці прадпрыемстваў перададзены ўжо ў кіраванне холдынгавай кампаніі. З іншымі будуць заключацца дагаворы аб аказанні кіраўніцкіх паслуг, пасля чаго холдынг зможа прадстаўляць інтарэсы прыватных фармпрадпрыемстваў у органах улады, за межамі краіны. Прыватнікі пры гэтым не страцяць свайго статусу.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Каго аб'яднае новы холдынг?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.