Вы тут

Ад стыхійных бедстваў ў Кітаі пацярпелі 54,3 млн чалавек


У ліпені ўрон ад стыхіі склаў каля 20 млрд долараў.


Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваных Міністэрствам грамадзянскай адміністрацыі КНР і Канцылярыяй Дзяржаўнага камітэта па мінімізацыі шкоды ад стыхійных бедстваў, у мінулым месяцы ад стыхійных бедстваў рознага характару ў Кітаі пацярпелі 54,3 млн чалавек, 230 чалавек загінулі, 44 прапалі без вестак, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

З-за стыхійных бедстваў прыйшлося тэрмінова эвакуіраваць у бяспечныя месцы 2,82 млн чалавек, экстраная дапамога запатрабавалася 786 тыс чалавек. 73 тыс пабудоў былі разбураны, сур'ёзная і ўмераная шкода была нанесена 122 тыс і 483 тыс збудаванняў адпаведна. 

Пацярпелі пасевы сельскагаспадарчых культур на плошчы 8,84 млн га, з іх на 922,2 тыс га ўраджай быў цалкам знішчаны. Прамы эканамічны ўрон ацэньваецца ў 135,24 млрд юаняў (каля 20 млрд долараў). У ліпені 2017 года асноўнымі стыхійнымі бедствамі на поўдні і поўначы Кітая сталі сур'ёзныя паводкі, многія раёны краіны апынуліся пад ударам штармавых вятроў і граду. Некаторыя паўночныя раёны краіны закранула засуха. У гэты пэрыяд пачасціліся тайфуны, а ўзровень сейсмічнай актыўнасці быў параўнальна нізкім.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.